Знайсці
14.04.2023 / 19:5512РусŁacБел

Дарадца Ціханоўскай: Вета літоўскага прэзідэнта можна пераадолець

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказала, якія наступныя крокі будзе рабіць Офіс Ціханоўскай, каб законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны захаваў мяккія фармулёўкі ў дачыненні да беларусаў, нягледзячы на вета, якое наклаў сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Крысціна Рыхтэр. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«За рэдакцыю закона з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў прагаласавала больш за палову дэпутатаў. Права вета можа быць пераадоленае, калі захаваецца гэтая колькасць галасоў.

Вельмі важным з'яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта.

Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальнае», — заявіла Крысціна Рыхтэр.

Таксама сёння з адмысловай заявай з гэтай нагоды выступіла і сама Святлана Ціханоўская. Яна, у прыватнасці, сказала:

«Я перакананая, што нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і памагатых рэжыму, і нельга караць беларусаў за дзеянні рэжыму… 

Безумоўна, мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвала і працягвае аказваць у нашай барацьбе за дэмакратычную еўрапейскую будучыню Беларусі. І мы разлічваем на ўзважанае рашэнне літоўскага кіраўніцтва і літоўскага парламента, каб працягваць умацоўваць сувязі паміж нашымі народамі, а не будаваць паміж імі муры».

Чытайце таксама:

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
0
Літвін/адказаць/
15.04.2023
гус, не вярзі лухты, людзі пайшлі за машай кветкі дарыць омону
0
Літвін/адказаць/
15.04.2023
Петч, не нашая справа што там у расеян, у нас свая краіна, свой народ, расея, а што гэта? Нас ня дбае што там з расеяй!
0
Мойша/адказаць/
15.04.2023
Петр, і на лаўку станьце ў насочках
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031