Знайсці
14.04.2023 / 15:07РусŁacБел

Маравецкі: Вайна ва Украіне можа зацягнуцца на некалькі гадоў

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ацаніў, колькі яшчэ можа працягвацца вайна Расіі супраць Украіны. Ён не выключыў, што гаворка можа ісці пра некалькі гадоў.

Матэвуш Маравецкі. Фота: «РБК-Украіна»

«Мы не называем нейкую дакладную дату, а проста назіраем за тым, што адбываецца на фронце, на полі бою. І ў адпаведнасці з гэтым мы стараемся адаптавацца да сітуацыі, супрацоўнічаючы з нашай дыпламатыяй, з нашымі партнёрамі ў Заходняй Еўропе, каб падтрымаць Украіну», — адзначыў ён.

На пытанне журналісткі, ці можа вайна працягвацца некалькі гадоў, Маравецкі адказаў сцвярджальна.

Раней у польскім Мінабароны заяўлялі, што Расія загразла ва Украіне як у Чачні або Афганістане, і гэтая вайна можа працягвацца яшчэ месяцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031