Знайсці
12.04.2023 / 15:101РусŁacБел

Мінтранс прапанаваў забіраць маршруткі ў несумленных перавозчыкаў

Пачынаючы з лютага па ўсёй краіне стартавалі маштабныя рэйды Транспартнай інспекцыі Мінтранса і ДАІ па праверцы выканання правілаў перавозкі пасажыраў і дарожнага руху кіроўцамі маршрутных таксі. Падставай для ўзмоцненага кантролю паслужыла трагічная аварыя пад Смалявічамі, у выніку якой загінулі 11 чалавек.

Фота: БелТА

Транспартная інспекцыя праверыла на прадмет выканання патрабаванняў бяспекі аблаўтатрансы і прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.

«Цяпер ва ўрад прадстаўлены прапановы па ўнясенні змяненняў у дзейнае заканадаўства. У тым ліку яны дазволяць выключыць з перавозачнага працэсу фактар несумленнай канкурэнцыі. У найбліжэйшы час прадугледжваецца наступны крок — канфіскацыя транспартных сродкаў у перавозчыкаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя перавозкі пасажыраў пад выглядам заказных. Гэта робіцца для таго, каб выключыць магчымасць працягу супрацьпраўнай дзейнасці», — распавялі ў міністэрстве.

У Мінтрансе адзначылі, што на працягу сакавіка інспекцыя правяла больш за 50 кантрольных закупак. У выніку было праверана больш за 1,2 тыс. мікрааўтобусаў. Да 957 транспартных сродкаў прэтэнзій не было. Разам з тым у спецыялістаў узніклі пытанні да працы 428 кіроўцаў мікрааўтобусаў. Да прыкладу, выяўлена 47 парушэнняў у частцы выканання рэгулярных пасажырскіх перавозак без наяўнасці ліцэнзіі або дамовы з аператарам перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
12.04.2023
Толькі забіраць, ўсё што навучыліся за 29 гадоў. Прыходзіць нейкая папера на працу ад дзяржструктуры, ля-ля-ля, а у канцы - Спасылка на адміністрацыйнае пакаранне, калі не своечасова адкажы. І хрэн каму растлумачыш, што хварэў, на пошту завітаў толькі ўчора і г.д.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031