Знайсці
09.04.2023 / 10:2020РусŁacБел

Кавалеўскі — пра Віктара Лукашэнку, Савіных, КДБ, Саннікава, Пазняка і Латушку

Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам, працаваў у МЗС, пасля выбараў 2010-га трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава, а ў 2020-м кінуў працу мары ў Сусветным банку і сышоў у каманду Ціханоўскай.

Валерый Кавалеўскі. Скрын відэа

У вялікай гутарцы «Ток» мы распытваем Валерыя пра стасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ. Абмяркоўваем, чаму Анатоль Лябедзька далучыўся да каманды Ціханоўскай, а Зянон Пазняк і Андрэй Саннікаў стаяць у апазіцыі, чаму адкалоліся Цапкалы. Ці было стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета кампрамісам? Чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай? Як вызваліць палітвязняў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у нашым відэа.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:51 — як да Лукашэнкі ставіліся ў 1990-я

02:59 — пра Віктара Лукашэнку, з якім разам вучыўся

08:18 — за каго галасаваў на выбарах і чаму заставаўся ў сістэме

14:07 — хто быў найлепшым міністрам замежных спраў

17:16 — пра Макея

21:58 — пра сыход з сістэмы сына Макея Віталя

22:53 — пра Алейніка, пераемніка Макея ў МЗС

26:04 — пра Урала Латыпава

28:05 — пра Дапкюнаса, і чаму ён не сышоў з сістэмы

31:05 — пра дэпутата Савіных

32:31 — пра кадэбістаў у МЗС і заробкі

35:43 — як успрымалі Пуціна ў 2000-я

40:43 — пра выбары 2010 года і падтрымку Саннікава

42:51 — навошта Саннікаў пісаў пра Ціханоўскую і катлеты

44:39 — пра Лябедзьку

46:27 — як затрымалі і пасадзілі

50:27 — у які момант вырашыў вярнуцца ў Беларусь з ЗША

54:04 — пра жанчын-кіраўніц, Ціханоўскую і 2020 год

58:16 — Пераходны кабінет — кампраміс?

59:28 — чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай

1:03:20 — роля Каліноўцаў

1:04:58 — пра Пазняка

1:06:00 — чаму Цапкалы адвярнуліся ад Ціханоўскай

1:07:23 — пра амбіцыі Латушкі

1:08:46 — у чым былі вынікі сустрэчы з Байдэнам

1:11:06 — як вызваліць палітвязняў

1:14:24 — аб працы ў Сусветным банку і камандзіроўках у Афрыку

1:17:42 — пра сына, які расце беларусам у ЗША

1:19:02 — БЛІЦ: Гандзі ці Каліноўскі, Матолька ці Латушка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
18
1
Пожалуй/адказаць/
09.04.2023
Толково. Интересно было слушать. Всем министрам МИДа дал понятные характеристики (хотя Макей у него получается сильным и самостоятельным). Есть люди в кабинете Тихановской. А вы говорите ))
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
09.04.2023
Оста, не благо
дарите) 
1
Байка/адказаць/
10.04.2023
Вось так ён і сядзеў са сцяжком на стале, замест таго каб рыхтаваць супраціў знутры сістэмы. Змагар, адным словам.
А вядучая хоць бы мела сумленне спрасіць не пра нейкія плёткі пра чыноўнікаў, а пра вынікі працы самога сп. Валера. Ці крытыкаваць ня можна кагосьці ў Летуве?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031