Знайсці
07.04.2023 / 12:419РусŁacБел

Саакашвілі заявіў, што памірае

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што «змагаецца за выжыванне» ў турэмнай камеры, з'яўляючыся палітычным зняволеным, а знаходжанне пад арыштам падчас крымінальнага пераследу сур'ёзна падарвала яго здароўе. Пра гэта палітык напісаў у артыкуле для Politico.

Саакашвілі адзначыў, што ў кастрычніку 2021 года вярнуўся ў Грузію «здаровым, энергічным 54-гадовым мужчынам», але быў неадкладна арыштаваны і з тых часоў знаходзіцца пад арыштам. Ён заявіў, што яго «сістэматычна катавалі, фізічна і псіхалагічна», ёсць прыкметы атручэння цяжкімі металамі, на фоне гэтага ў яго развіліся больш за 20 сур'ёзных захворванняў.

«У зняволенні маё здароўе рэзка пагоршылася, я цяпер паміраю», — напісаў Саакашвілі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
26
Абуральна
10
0
Ян Севярын Бакей /адказаць/
07.04.2023
я яшчэ магу калі не зразумець-прыняць. то хоць неяк патлумачыць, што са сваімі палітычнымі апанентамі так  напаказ цынічна і па- людаедску абыходзяцца два апошніх дыктатара  Эўропы. Дэвіацыя псіхікі  з-за неабмежаванай, бескантрольнай  пажыцьцёвай татальнай улады. Груба кажучы, лічаць , што паймалі Бога за бараду, адказваць за свае ўчынкі ніколі не давядзецца ("да перад кім????перад энцім народцам???а амон на что у міня???")
а вось такое цынічнае забойства прэзыдэнта сёняшнімі уладамі Грузіі мяне шакуе -няўжо зусім страчаны інстынкт хаця б самазахаваньня? Няўжо ўсур'ёз спадзяяцеся правіць вечна і бескантрольна?  Інтэрнэт і бачыць, і памятае неверагодна многа, а грузіны  не толькі кветачкам і балонікаміі махаць ў бок сьвінарылых забойцаў( у форме і пры пагонах ) умеюць, і апошняга слова яшчэ не сказалі...
07.04.2023
ром, У гэтым і была праблема мінулых мітынгаў. Газпром кінуў костку пратэсту, пратэст скончыўся. А сімвал аднаўлення Грузіі застаўся з турме. Калі Міша памрэ ў турме, гэта будзе вялікай ганьбай для грузінскага народа на дзесяцігоддзі. Мала пішуць пра тое, што каманда Мішы таксама практычна ўся ў турме.
1
разьдявайся і работай/адказаць/
08.04.2023
Ян Севярын Бакей , чыво? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031