Знайсці
05.04.2023 / 19:0510РусŁacБел

Расійскі палітык: «Лукашэнка першым пабяжыць з ядзернай зброяй здавацца на Захад». Гігін кінуўся на абарону

На расійскім тэлебачанні ў жывым эфіры паскандалілі расійскі і лукашэнкаўскі эксперты. Нагодаю стала асоба Лукашэнкі.

Вадзім Гігін і Барыс Надзеждзін падчас палемікі на перадачы «Месца сустрэчы», 27 сакавіка 2023 года. Скрыншот відэа НТБ

Дыскусія адбылася на перадачы «Месца сустрэчы» на НТБ, у якой штодня абмяркоўваюцца падзеі, звязаныя з вайной Расіі з астатнім светам. Выпуск выйшаў яшчэ 27 сакавіка, але цяпер разляцеўся па сацсетках.

Адной з тэм перадачы была заява Расіі аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі.

Экспертам з беларускага боку выступіў Вадзім Гігін. Ён запэўніваў аўдыторыю, што такі крок Расіі вельмі напужаў краіны Захаду. І што гэта рашэнне нібыта атрымала падтрымку беларускага грамадства — пацвярджэннем сваіх слоў ён прывёў змены ў Канстытуцыі, дзе прыбралі палажэнне аб бяз'ядзерным статусе.

Пра ядзерную зброю паразважаў і Барыс Надеждзін, які быў названы прэзідэнтам Інстытута рэгіянальных праектаў і заканадаўства.

У працэсе абмеркавання ён сказаў: «Гэта вар'яцтва — даваць Лукашэнку ядзерную зброю». Пазней Надзеждзін патлумачыў:

«Я трыццаць гадоў працую з гэтым вось чалавекам — Лукашэнкам. Яшчэ з часоў, калі працаваў ва ўрадзе. Лукашэнку цікавіць толькі адно — захаванне сваёй улады. Дзеля гэтага ён сфальсіфікаваў выбары, задушыў пратэст. Таварышы дарагія, я яму не тое што ядзерную зброю… Ён першы, калі тут будзе крызіс ці смута ў Расіі, ён першы пабяжыць з нашай ядзернай зброяй здавацца на Захад».

Гігін яго перабіў: «Слухайце, які «першы»? Мы ў 2022 годзе выступілі разам з Расіяй».

Аднак Надзеждзін не супакойваўся і працягваў крычаць, што Лукашэнка пабяжыць першы, кінуўшы Расію і Пуціна.

Гігін выказаў меркаванне, што першым пабяжыць Надзеждзін і што ён проста лжэ і 30 гадоў паўтарае адны і тыя ж фэйкі.

Надзеждзін адказаў: «Я нікуды не пабягу. Я тут буду. А вось Лукашэнка…»

Гігін спытаў: «Чаму тут вы будзеце, а чаму вы не на Данбасе

Палеміка перайшла ў агрэсіўную сутычку. Надзеждзін перайшоў на «ты». Гігін яго абазваў хамам.

Лукашэнкаўскія эксперты ў апошнія гады — нярэдкія госці расійскіх дзяржаўных шоу. Там яны часта абараняюць асобу Лукашэнкі.

Чытайце яшчэ:

«Падобна да цырку, толькі не трэба плаціць за білеты». Студэнты расказалі, як праходзяць «Зачётные разговоры» з прапагандыстамі

Гігін выступіў за чыстку кнігарань — у дзяржаўных сетках пачалі прыбіраць цэлыя серыі кніг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
109
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
1
Прадаў бы крадзенае, ды не даюць красці/адказаць/
05.04.2023
Канешне не будзе. Не будзе як бы тут каму не хацедася.Насамрэч хацелі бы,то ціхенька рабілі бы усё, што патрэбна. Ну а што? Гандаль людзмі цяпер не ў пашане, паліт вязняў не купляюць. А вось ядзерку можна было б прадаць. Атамная бомба - гэта вялікая спецыфічная інфраструктура, адпаведныя кадры, сістэма кіравання. Гэтага нічога не робіцца.
0
чижик-пыжик з Таборовей/адказаць/
05.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
бабруйчанін/адказаць/
06.04.2023
???)) Гєты боря надеждін запісны "ліберал дємакрат" у салавья ... Яшче у 90 калі былі кохі грєфы іньшыя чубайсы казау Дзля Беларусі Незалежнасці нават рБ гєтыя горш чым зюганау жырыноускі Гэтыя " эксперементатары камсамольцы" хадаркоускія березоускія як " саранча" .. Гєты боря лічыл дзесці ..з чубайсам дзесці побач
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930