Знайсці
30.12.2022 / 11:5614РусŁacБел

Гігін выступіў за чыстку кнігарань — у дзяржаўных сетках пачалі прыбіраць цэлыя серыі кніг

Нядаўна на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы Вадзім Гігін, старшыня аб'яднання «Веды», выступіў з ідэяй правесці чыстку кнігарань, дзе прадаецца шмат «шкоднай» літаратуры. «Книги должны изыматься», — заявіў ёй. І з продажу сталі знікаць дзясяткі твораў і зборнікаў, піша «Народная воля».

Словы Гігіна на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы працытавала «СБ. Беларусь сегодня»: «Книги должны изыматься из сетки продаж. У нас есть механизмы, чтобы эту работу ускорить. Изменения, которые происходили в исторической политике после 2020 года, имеют системный и правильный характер. Но, конечно, хотелось бы, чтобы это еще быстрее происходило».

У дзяржаўнай сетцы «Белкніга» распачаліся чысткі.

Напрыклад, піша «Народная воля», у дзяржкнігарнях цяпер стала складана адшукаць кнігі серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — а гэта дзясяткі выданняў на самыя розныя тэмы.

Гэта і фамільная сага акадэміка Радзіма Гарэцкага «Браты Гарэцкія», і фундаментальная праца даследчыка Сяргея Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця», і ўкладзены доктарам гісторыі Юрыем Грыбоўскім дакументальны зборнік «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна». 

Больш за дзясятак кніг для «Бібліятэкі Бацькаўшчыны» напісаў літаратуразнаўца Лявон Юрэвіч. Ён працуе ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, мае пад рукой недаступныя ў Беларусі кніжныя скарбы.

Выкідаюць з кнігарань і прадукцыю выдавецтваў «Лімарыус», «Кнігазбор» і «Янушкевіч».

У пераліку забароненых аўтараў аказаўся і народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін — з кнігарань знікаюць яго «Дзённікі і запісы» ў 11 тамах (шматгадовая праца даследчыцы Наталлі Давыдзенка).

«Народная воля»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
34
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
128
1
Знаўца/адказаць/
30.12.2022
Рэдкасная пачварына, што маскіруецца пад інтэлегента.
30.12.2022
Введите в поиске НН Гігін, ужаснетесь.

https://nashaniva.com/?c=ff&utf8=1&stext=%D0%93%D1%96%D0%B3%D1%96%D0%BD
0
Я ... УЕЮ/адказаць/
31.12.2022
... почти что в книге "451° по Фаренгейту".... Ждем публичного сжигания... Покаяльные видео уже есть.....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031