Знайсці
04.04.2023 / 21:227РусŁacБел

Арыштавалі Дональда Трампа, але тут жа вызвалілі

Як паведамляюць СМІ, арышт экс-прэзідэнта ЗША працягнецца да часу афіцыйнага выстаўлення яму абвінавачанняў.

Гэта ў значнай ступені фармальная працэдура. Пасля свайго прыбыцця ў суд Трамп здаўся ўладам і быў арыштаваны, бо гэтага вымагае закон.

Пасля гэтага ў яго павінны ўзяць адбіткі пальцаў і сфатаграфаваць. І толькі пасля гэтых працэдур адбудзецца першае слуханне па справе. Упершыню ў гісторыі такое адбываецца ў дачыненні да былога прэзідэнта ЗША.

Абвінаваўчае заключэнне мусіць быць выстаўленае па справе аб дачыненні Дональда Трампа да выплаты 130 тыс. даляраў порнаактрысе Стормі Дэніэлс.

Як і прагназавалася ад пачатку, арышт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа быў нядоўгім і больш фармальным. Пасля выстаўлення абвінавачанняў ён пакінуў залу суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
1
Common sense /адказаць/
04.04.2023
Не долго фраер танцевал... Это должны были сделать ещё после 6 января.
0
Толстый/адказаць/
05.04.2023
Вяршэнства права й роўнасьць, сам Трамп говорит что это политическое преследование, а ты нам тут розовые сказки рассказываешь.
0
Сьмех/адказаць/
05.04.2023
Вяршэнства права й роўнасьць, вы сьвятая наіўнасьць... Колькі ж наіўных людзей жыве ў Беларусі... ды і па ўсім сьвеце...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031