Знайсці
04.04.2023 / 19:351РусŁacБел

Урад Украіны пачаў дэнансацыю дамовы з Беларуссю аб пенсійным забеспячэнні

Кабінет Міністраў Украіны ўхваліў праект закона, які прадугледжвае дэнансацыю дамовы з Беларуссю аб гарантыях праў грамадзян у сферы пенсійнага забеспячэння.

Гэтую дамову падпісалі ў Кіеве 14 снежня 1995 года. Дакумент рэгулюе пытанне дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння грамадзян, якія пастаянна жылі або пераехалі на пастаяннае пражыванне ў краіны-падпісанты.

У прыватнасці, гаворка ішла аб налічэнні пенсій па ўзросце, па інваліднасці, за выслугу гадоў і ў выпадку страты кармільца.

Цяпер гэты праект закона мусіць разгледзець і ўхваліць Вярхоўная Рада Украіны. Дамова страціць юрыдычную моц праз шэсць месяцаў пасля таго дня, як Беларусь атрымае паведамленне Украіны аб яе дэнансацыі.

З пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненняў, дамоў і мемарандумаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
2
04.04.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031