Знайсці
03.04.2023 / 10:257РусŁacБел

Глядзіце, які пентхаус з дзіркай у столі прадаецца ў Мінску

Пентхаус плошчай 300 квадратаў прадаецца на вуліцы Платонава недалёка ад цэнтра. Акрамя плошчы, планіроўкі і цаны, у ім ёсць і яшчэ адна цікавая асаблівасць — шкляны купал у столі, піша realt.by. 

 

Пентхаус знаходзіцца на Платонава, 23. Гэта 19-павярховы дом за 10 хвілін хады ад станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Недалёка ад дома — Батанічны сад.

 

Дом 2014 года пабудовы, пентхаус знаходзіцца на апошнім 19-м паверсе. У абʼяве напісана, што тут чатыры пакоі. Агульная плошча — каля 300 квадратаў. Жылая — амаль 120 квадратаў. Пад кухню адведзена амаль 40 квадратных метраў. Планіроўка нестандартная, з паўкруглымі вокнамі.

Пентхаус без рамонту. На падлогах — бетонная сцяжка. Ёсць балкон і вялікая тэраса на даху.

 

У адным з пакояў у столі можна заўважыць вялікую адтуліну, з якой бачны шкляны купал.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
0
Абуральна
1
03.04.2023
Не дзірка, а адтуліна.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.04.2023
А какой прэкрасный вид на серые аблезлые панельки, и сгорбленных памяркоуных ва усим чорным з базара!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.04.2023
Дизайнер, дык а што вы ўніз глядзіце? глядзіце ўверх - на зоркі 🌟
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031