Знайсці
03.04.2023 / 09:114РусŁacБел

Чаму не зайшоў ананімны тындар для беларусаў?

Якія фішкі дадатка «Новая Беларусь» папулярныя, а якія пакуль не зайшлі, у гутарцы «Ток» расказаў Павел Лібер.

З часу запуску платформа «Новая Беларусь» мае 22 000 спамповак.

Самае папулярнае ў дадатку — івэнты і карта бізнэсаў (сумесны праект з прадуктам ByMapka, ён дазваляе знайсці беларусаў, якія побач аказваюць нейкія паслугі).

Павел Лібер кажа, што не пайшоў модуль знаёмстваў — ён задумваўся як ананімны тындар.

«Людзі сказалі: як гэта сустракацца з чалавекам, калі яго фоткі не бачыш. Давайце, калі за мяжой, дык будзем з фоткамі, каб быць як Tinder, а не як для беларусаў», — тлумачыць Лібер.

Платформа працуе таксама над уласнай плацежнай сістэмай.

«Мы б яе запусцілі, але пачалася вайна і многія партнёры перасталі з намі працаваць. А частка дужа запаволілася, бо дзеянні патрабуюць мноства вертыфікацый, ці можна працаваць з беларусамі», — расказвае Лібер.

Ён падкрэслівае: калі беларусы хочуць, каб нехта для іх штосьці зрабіў, то ім для пачатку трэба нешта зрабіць самім.

«Калі прыходзіш у буйную арганізацыю і кажаш, што беларусы чагосьці хочуць, там адказваюць: а колькі вас, дзе вы сабраныя і як вы выражаеце сваё хаценне, праз што. Дзе гэта эфемернае «беларусы хочуць», — заўважае ён.

Павел Лібер. Скрыншот відэа «Ток»

Па яго словах, беларусы маюць вялікі ўзровень недаверу да ініцыятыў. Гэта паказаў праект з прапановай беларусам замежжа самім вырашаць, як траціць падатак.

У Польшчы і Літве чалавек можа аддаць невялікі працэнт ад сваіх падаткаў арганізацыям ці ўстановам, якія сам выбраў. Калі ён не вызначыцца, куды інвеставаць, то гэта зробіць дзяржава. Для аднаго чалавека — гэта 20-30 еўра. А калі збярэцца 100 чалавек і больш, то сума будзе ў некалькі тысяч, тлумачыць Лібер. Каманда «Новай Беларусі» прапанавала сябе ў якасці мадэратара і звярнулася да беларусаў з прапановай пералічваць працэнт на дабрачыннасць сваім партнёрам. А ў далейшым разам вызначаць, на якія патрэбы сабраныя сродкі траціць.

Лібер лічыць, што гэтак грамадства зробіць першы крок да разумення таго, як трацяцца падаткі, які ёсць інструментарый для гэтага, як робіцца такі працэс празрыстым.

«Так мы стараемся фарміраваць грамадства, здольнае самастойна вырашаць свае праблемы, але гэта будзе дужа складаны шлях, бо нават запуск падаткаў паказаў, што беларусы маюць вялікі ўзровень недаверу», — даводзіць ён.

Глядзець цалкам:

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Айцішнікі не бунтуюць, ну і хрэн з імі». Лібер пра Янчэўскага, Баграцова і Добкіна

«Не бачыў беларусаў у такім амплуа ні разу». Павел Лібер разважае пра грошы, заможнасць і панты

Лібер — пра Цапкалу, Янчэўскага, Добкіна, EPAM і дуэт з Ляўчук 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
1
Тут бай/адказаць/
03.04.2023
Лібер красунчык!
З платформай Голас наканецта з лічбамі і фактамі даказалі што лукашэнка праіграў выбары і справа зарухалася (замест глупых зянонаўскіх "байкотаў")

Толькі калі будуеш Беларусь Будучага, можня ўжо б было родную мову вывучыць, каб на інтэр'ўю адказываць на ёй, ці хоць на трасянцы, а не ганьбіцца - размаўляючы па расейку пра Беларусь будучыні на беларускамоўным канале/інтэр'ўю

П.С.
Не саромейцеся - і лупіце трасянкай, лексікон прыйдзе! Трасянка - таксама наша, радное.
Немагчыма моўчкі і не карыстаючыся мовай вывучыць яе на дастатковым узроўне, ціпа "спачатку вывучу, потым пачну размаўляць"
1
Максим Дизайнер/адказаць/
03.04.2023
Таму шта у Биларуси секса нет!Токасириозныеатнашения я сказала!
1
журавінка/адказаць/
04.04.2023
Тут бай, згодная цалкам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031