Знайсці
30.03.2023 / 13:55РусŁacБел

«Узялі з доказамі злачынства». У Крамлі пракаментавалі затрыманне журналіста WSJ

У Крамлі заявілі, што журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, падазраванага ў шпіянажы, затрымалі на месцы злачынства. Так прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адказаў на просьбу журналістаў пракаментаваць інфармацыю аб затрыманні грамадзяніна ЗША ў Екацярынбургу.

Эван Гершковіч, фота з укантакце

«Гэта прэрагатыва ФСБ. Уласна, ужо была заява ад Федэральнай службы бяспекі. Тут нам няма чаго дадаць. Адзінае, што я магу сказаць, наколькі нам вядома, яго ўзялі з доказамі злачынства», — сказаў Пяскоў на брыфінгу, дадаўшы, што не ведае іншых дэталяў справы.

На пытанне, ці можа затрыманне Гершковіча справакаваць праверкі расійскіх карпунктаў у ЗША, прадстаўнік Крамля адказаў: «Мы спадзяваемся, што гэтага не будзе, і гэтага не павінна быць. Таму што яшчэ раз паўтараю: гаворка ідзе не пра падазрэнні, а гаворка ідзе пра тое, што ён быў затрыманы з доказамі злачынства».

Пра лёс карпункта The Wall Street Journal у Расіі Пяскоў сказаў наступнае: «Тыя, хто ажыццяўляе нармальную журналісцкую дзейнасць, зразумела, калі ў іх ёсць дзеючая акрэдытацыя, яны будуць далей працаваць. Тут ніякіх праблем не будзе»».

У Екацярынбургу журналіста The Wall Street Journal затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031