Знайсці
30.03.2023 / 10:399РусŁacБел

«Будзе двайная кнопка». Рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ прымуць сумесна — генеральны сакратар СНД

Рашэнне пра прымяненне ядзернай зброі будзе прымацца Беларуссю і Расіяй сумесна, заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, яго цытуе «Спутнік».

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» у беларускім войску. Фота: Мінабароны

«Ужо вядома, што будзе двайная кнопка для рашэння аб прымяненні: будуць вырашаць і ў Расіі, і ў Беларусі. Гэта раз. Па-другое, мы вельмі спадзяваемся — і пра гэта ўжо таксама было заяўлена, што зброю гэтую прымяняць не прыйдзецца, гэта прэвентыўная мера», — растлумачыў генеральны сакратар.

Ён падкрэсліў, што ў СНД, на яго погляд, спакойна паставіліся да намеру расійскага боку размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
1
А захаду ўсе хіханькі хаханькі/адказаць/
30.03.2023
Вар’яты, расея звар’яцела цалкам, а захад усё яшчэ не жадае ў сур’ёз успрымаць гэта
0
Толик демократ/адказаць/
30.03.2023
Нет нет. РЕешене примет Всё белорусское собрание
1
Паляшук/адказаць/
30.03.2023
Уяўляю, як два неадэкваты ў "брэйн рынг" гуляюць, хто першы гузік націсне. Адзіны ядзерны чамадан, які Пу можа перадаць Лу, гэта той, каторы з экскрэментамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930