Знайсці
14.03.2023 / 08:472РусŁacБел

У Мінску пачалі рэканструкцыю планетарыя

Рэканструкцыю Мінскага планетарыя пачалі ў парку імя М. Горкага, пішуць «Мінск-Навіны».

Дырэктар Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі Надзея Вялікая распавяла, што работы ўжо распачалі.

— Праведзенае абследаванне не толькі будынка планетарыя, але і абсерваторыі. Будаўнічыя працы стартуюць з абнаўлення даху ўсяго абʼекта, — сказала чыноўніца.

Яна дадала, што планетарый — унікальны для краіны аб'ект. Тут ствараюць фільмы пра космас, праводзяць доследы, навукова-даследчую работу ў абсерваторыі. Дзейнасць вядзецца разам з вучонымі НАН. «У планетарыі ўнікальныя педагогі, якія займаюцца з дзецьмі па праграмах павышанага ўзроўню», — расказала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
0
ну нарэшце/адказаць/
14.03.2023
педагогі мо й унікальныя

а зал і крэслы ну такія старыя. мы з малым праінспектавалі мінулым летам
0
відьмаявідьма/адказаць/
14.03.2023
дык а навошта чапаць "унікальны ў краіне абʼект"?
любая царква ў любым аграгарадку - чым не гатовы планетарый?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера