Знайсці
07.03.2023 / 02:409РусŁacБел

Польскі віцэ-міністр: Беларусь для нас — маленькая фортка, а мы для іх — акно ў свет

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік у праграме «Госць падзей» у эфіры тэлеканала «Польсат» 6 сакавіка жорстка выказаўся па беларускім пытанні і анансаваў новыя рашучыя крокі з боку польскага ўрада, калі рэжым Лукашэнкі не спыніцца ў сваіх антыпольскіх дзеяннях.

Мацей Вонсік. Фота: Polsat News

Паводле чыноўніка, урад у Варшаве і так «дзейнічае даволі жорстка ў дачыненні да Беларусі», але ў выпадку чаго не завагаецца задзейнічаць і іншыя, больш сур'ёзныя інструменты.

«Цяпер ідзе праца над уключэннем у санкцыйныя спісы некалькіх соцень чалавек, якія належаць да сістэмы «правасуддзя» — судоў, якія вынеслі прысуды, падобныя да прысудаў Андрэю Пачобуту», — сказаў ён.

Калі сітуацыя ў Беларусі будзе далей абвастрацца, то не выключана нават, што Польшча «закрые акно Беларусі». І бокам, якім прайграе, будуць не палякі:

«Для нас гэта маленькая фортка, у той час як для іх Польшча — акно ў свет».

Але пры гэтым польскі віцэ-міністр падкрэсліў, што, насамрэч, усё ў руках Мінска:

«Можна пайсці і іншым шляхам, калі Мінск дакажа, што яму гэта не ўсё адно», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Больш за палову палякаў хочуць закрыцця граніцы з Беларуссю

Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў

Польскі эксперт: Перамога Украіны можа прынесці ў Беларусь грамадзянскую вайну і страту незалежнасці

Намеснік кіраўніка МУС Польшчы сказаў, якога сігналу чакаюць ад Мінска пасля закрыцця пагранпераходаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
4
Літвін тутэйшы/адказаць/
07.03.2023
Ян, так не бывае, як вы іх адфільтруеце? Ды ні як акром некаторых вельмі вядомых. Тут або для ўсіх заьараніць або не забараняць.
1
Лёгка/адказаць/
07.03.2023
Літвін тутэйшы, ды хаця б па крытэру валодання беларускай мовай. Беларускія формы на мяжы. Бо, калі чалавек ня можа адужыць родную мову, то ён імперац фізічна або ментальна. Не еўрапеец. 
2
маленькая архітэктарка цемры (скарочана - мац)/адказаць/
07.03.2023
"Беларусь для вас увогуле нішто," імперцы. што з аднаго боку, што з другога. чарговы раз хочуць разарваць Беларусь нічога не мяняецца з гадамі, з вякамі... на жаль але я бачу ў гэтым іх змаганні за панаванне на нашай зямлі станоўчы момант - гэта адзін з фактараў, што дазваляе нам усё ж захавацца (і нават мацавацца;), як нацыі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031