Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька будзе выступаць за зборную Расіі
У Расіі спадзяюцца, што Бадзелька «годна заменіць Аляксандру Касцянюк», якая цяпер выступае за Швейцарыю.
Фота: Ганна Штурман / FIDE
20-гадовая шахматыстка перайшла ў Федэрацыю шахмат Расіі восенню 2021 года, цяпер жа знаходзіцца ў працэсе афармлення расійскага грамадзянства, піша тэлеграм-канал @smartpressport.
«Я буду вельмі рада выступаць за зборную Расіі, гэта адна з наймацнейшых каманд свету, у якую вельмі няпроста трапіць», — заявіла Бадзелька.
Вольга Бадзелька — неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі ў розных узроставых катэгорыях. У складзе зборнай Беларусі выступала на дзвюх шахматных алімпіядах.
20-гадовая Вольга Бадзелька нарадзілася ў Магілёве. Званне гросмайстра атрымала ў 17 гадоў. Апошнія два гады яе рэйтынг вагаецца між 2400 і 2450.
0
31
12
0
5
10
Каментары
10
Федзя/адказаць/06.03.2023
Предатель.
20
Эх/адказаць/06.03.2023
А я толькі за! Няхай рускамірныя з'язжаюць на духоўную радзіму. Але, замест гэтага, яны насіраюць расею на Беларусі.
00
Максим Дизайнер/адказаць/14.03.2023
Правильно. Хоть еды нормальной в Москве поест, и награду за свои таланты, без размахивания флагами, и выпендюриванием на мороз при первых же сомнениях.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 2
«Ды ты ўкраінка. Валі!» У Варшаве прадавачка адмовілася абслугоўваць беларуску, а пасля замкнула яе ў краме
 24
Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?
 12
Якія краіны цяпер купляюць калій у Беларусі і колькі
 3
Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў
 2
Швейцарыя стала пераможцам Еўрабачання
 30
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера