Знайсці
01.03.2023 / 21:249РусŁacБел

Мінскі кінатэатр «Перамога» будуць рабіць мультыплексам з пяццю заламі

Ранейшая канцэпцыя рэканструкцыі кінатэатра «Перамога», якая прадугледжвала стварэнне трохзальнага кінатэатра, цяпер перагледжана. Пра гэта стала вядома падчас выязной нарады Мінгарвыканкама па пытанні яго рэканструкцыі. Цяпер вырашана арганізаваць яшчэ і дзве дадатковыя кіназалы.

Фота: тэлеграм-канал Мінгарвыканкама

Паводле новай канцэпцыі, «Перамога» стане сапраўдным мультыплексам з пяццю заламі, якія змогуць прыняць да 400 чалавек.

Па словах дырэктара КУП «Мінская спадчына» Аляксандра Кохана, вонкава кінатэатр амаль не зменіцца і захавае сваю назву.

«Гэта знакавы аб'ект для горада, помнік архітэктуры, пабудаваны каля 100 гадоў таму. Першапачаткова гэта быў клуб «Харчавік». Новую функцыю і знакавую назву «Перамога» аб'ект атрымаў пазней. Гэтая назва будзе захаваная.

Кінатэатр па сучасных тэндэнцыях кінаіндустрыі стане мультыплексам, але разам з тым захавае сваё гістарычнае аблічча. Вонкава ён практычна не зменіцца.

Цяпер будаўнічая гатоўнасць аб'екта — больш за 50%, выкананыя асноўныя работы па ўзмацненні падмуркаў, сцен, па канструктыўных элементах», — сказаў чыноўнік.

Будаўнічыя працэсы на аб'екце пачаліся ў лютым 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
бондарава-азаронкава/адказаць/
02.03.2023
о. на а3%аронка я пайду
1
Anatol Starkou/адказаць/
02.03.2023
Кінатэатр будавалі палонныя немцы. Падобна, што ў ім і бамбасховішча было прадугледжана. Бо, памятаю, буфэт (кавярняю тое ніяк не назваць) размяшчаўся надзвычай глыбока.
0
Anatol Starkou/адказаць/
02.03.2023
Тролі пішуць пад маім імем.

Не у мяне цёплыя ўспаміны аб кіно ПОБЕДА таму, што ў 50-ці кроках ад яго ўнізх па Камсамольскай вуліцы мне Мінгарвыканкам, адным і тым жа рашэннем з МакДональдс, выдзяліў зямліцу, каб пабудаваў на ёй беларускі рэстаран хуткага харчавання, як тады (здаецца ў маі 1996-га) казалі. Аб гэтым у свой час пісала Беларуская газета щ артыкуле на развароце. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031