Знайсці
01.03.2023 / 10:292РусŁacБел

Іркуцкія мабілізаваныя публічна звярталіся да Пуціна і губернатара, але іх усё адно адправілі на штурм

Іркуцкіх мабілізаваных 1 сакавіка адправілі на штурм аўдзееўскага ўмацаванага раёна. Тры дні таму губернатар Ігар Кобзеў паабяцаў, што «хлопцаў перавядуць на новае месца службы», піша выданне «Людзі Байкала».

Скрын відэа

Пра штурм выданню распавялі самі мабілізаваныя, гэта пацвердзілі іх сваякі. «Адправілі 1-ы і 2-і батальёны, — распавялі вайскоўцы. — Мы чакалі пераводу [ў тэрабарону], але нас нікуды не пераводзяць».

У лютым іркуцкія вайскоўцы з палка 1439 запісалі відэазвароты да Уладзіміра Пуціна і губернатара Ігара Кобзева.

Мабілізаваныя заявілі пра «беззаконныя і злачынныя загады камандавання», якое сфармавала з іх штурмавыя падраздзяленні і адправіла на смерць. Трэці зварот вайскоўцаў іх жонкі адправілі ў анлайн-прыёмную Галоўнай вайсковай пракуратуры.

26 лютага губернатар Ігар Кобзеў паабяцаў, што «найбліжэйшым часам хлопцаў перавядуць на новае месца службы». У Telegram-канале ён запэўніў, што трымае сітуацыю на кантролі.

— Наогул нічога не змянілася, хоць мы вельмі спадзяваліся, — распавялі іркуцкія мабілізаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Павлик/адказаць/
01.03.2023
Плебеи, а не народ
0
Келіх піва/адказаць/
01.03.2023
Павлик, они были призваны, мобилизованы, и больше не токаря-слесаря-сантехники, а военнообязанные. Какие после этого обращения? Наивно и смешно. У них был выбор на гражданке, он и сейчас есть, но уже только между выстрелом и ... выстрелом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031