Знайсці
28.02.2023 / 09:32РусŁacБел

У ЗША пракаментавалі візіт Лукашэнкі ў Кітай

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс на просьбу журналістаў пракаментаваў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, адзначыўшы, што ён праходзіць на фоне магчымага разгляду Кітаем надання ваеннай дапамогі Расіі.

На просьбу журналістаў пракаментаваць візіт Лукашэнкі ў Пекін і стаўленне ЗША да гэтага Нэд Прайс адказаў:

«У мяне няма непасрэднай рэакцыі на гэта, за выключэннем таго факту, што гэта вельмі адпавядае таму, пра што мы папярэджвалі. КНР і Расія паглыбілі свае адносіны, адносіны, якія ўжо паглыбляліся за апошнія месяцы і, па сутнасці, на працягу апошніх некалькіх гадоў. Але той факт, што Кітай цяпер узаемадзейнічае з Лукашэнкам, які, па сутнасці, саступіў свой суверэнітэт Расіі, з'яўляецца толькі яшчэ адным элементам паглыблення ўзаемадзеяння КНР з Расіяй, з усімі тымі, хто ўдзельнічае і падтрымлівае жорсткую вайну Расіі супраць Украіны», — сказаў ён.

Таксама прэс-сакратар Дзярждэпартамента зноў пацвердзіў занепакоенасць ЗША магчымым наданнем ваеннай дапамогі Расіі з боку Кітая.

«Мы занепакоеныя тым, што КНР разглядае магчымасць надання лятальнай зброі Расіі для выкарыстання яе ва Украіне паводле шэрагу прычын, у тым ліку праз тое, што гэта будзе мець уплыў на полі бою ўнутры Украіны, а таксама таму, што КНР спрабавала захаваць пры гэтым бачнасць нейтралітэту», — сказаў Нэд Прайс.

Паводле яго, сваім мірным планам па вайне ва Украіне Кітай спрабуе паказаць сябе «сумленным пасрэднікам» аднак на словах і на справе ён зʼяўляецца «кім заўгодна, толькі не сумленным пасрэднікам».

«Калі пакінуць убаку пытанне аб лятальнай дапамозе, якую, на нашу думку, Кітай яшчэ не даў Расіі, але разглядае яго, у той жа час Кітай ужо даў важныя формы дапамогі Расіі, у тым ліку ў кантэксце яе агрэсіі супраць Украіны. Ён надае Расіі дыпламатычную падтрымку, палітычную падтрымку, эканамічную падтрымку, рытарычную падтрымку, у тым ліку шляхам паўтарэння небяспечнай расійскай прапаганды, хлусні і дэзінфармацыі на сусветнай арэне», — адзначыў Прайс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031