Знайсці
27.02.2023 / 22:495РусŁacБел

У Пражскім заапарку ўпершыню ў Еўропе нарадзілася рэдкая жывёліна

У Пражскім заапарку нарадзіла дзіця самка рэдкага кітайскага пангаліна. Па словах дырэктара ўстановы Міраслава Бобэка, якія цытуюцца на сайце заапарка, гэта першы такі выпадак не толькі ў Чэхіі, але і ва ўсёй Еўропе.

Нованароджанае дзіцяня важыць усяго 135 грамаў, а дарослыя асобіны могуць дасягаць нават сямі кілаграмаў. Гэтая жывёліна вонкава вельмі падобная на яловую шышку.

Два пангаліны-бацькі з кітайскімі імёнамі Рун Хоу Танг і Гуа Баа прыбылі ў Чэхію з Тайваня ў красавіку мінулага года. Утрымліваць гэтых жывёл у няволі вельмі складана, таму краіны, у заапарках якіх яны ёсць, можна літаральна пералічыць па пальцах. Нараджэнне дзіцяняці ў пангаліна — толькі паўсправы, бо яго яшчэ трэба выгадаваць. Але ў гэтай самкі ўжо быў падобны вопыт яшчэ на Тайвані, таму супрацоўнікі заапарка глядзяць у будучыню з аптымізмам.

Увогуле існуе восем відаў пангалінаў. Адныя з іх жывуць у Азіі, іншыя — у Афрыцы. Жывёлы сілкуюцца мурашкамі і тэрмітамі, адгэтуль і іх мянушка — «лускаваты мурашкаед».

Пангаліны знаходзяцца пад вялікай пагрозай з-за вынішчэння іх людзьмі. Паводле даследаванняў, у лясах Цэнтральнай Афрыкі штогод іх гіне да 2,7 мільёна асобін. Браканьеры палююць на гэтых жывёлін дзеля мяса, якое выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
10
яловая шышка/адказаць/
28.02.2023
нейдзе... Жір, што ў вашым жыцці ў вашай краіне непазітыўнага? сплашны пазітыў
1
Вусень/адказаць/
28.02.2023
яловая сіська, очэнь інцірэсна гаварыця.
1
яловая шышка/адказаць/
28.02.2023
Вусень, Жір жыре ў іншай (іншых) краінах
благополучных
радуется солнышку, морю и т.п.
так вот я и спрашиваю - что у него непозитивно-то?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031