Анатоль Сыс. Мая хата без сяброў — не хата
Тыдзень Сыса на НН — у гэтыя дні пракляты паэт мог бы святкаваць 50-ы дзень нараджэння.
- Мая хата без сяброў — не хата,
хоць ты вый ці з вуснаў пусці кроў,
мо паэзія ў самоце вінавата,
што мяне раўнуе да сяброў?
- А хоць з птушкай памаўчаць бяссоннай,
ды хоць старац да мяне б забрыў,
не хапае вашых галасоў мне,
вашых рук і вашых воч, сябры.
- Мая хата — гэта ваша хата,
асвяцілі мы яе слязьмі,
бо паэзія у гэтым вінавата,
так што ні пры чым зялёны змій.
- Вось віно, няхай стаіць, хоць скісне,
дакрануся да яго тагды,
калі рак на Лысай гары свісне,
няхай кісне, мне такой бяды.
- Дзе ж вы, мае родныя паэты?
Дзе ж вы, мае гора‑чытачы?
Хоць ты свае бедныя санеты
нямым зоркам у вакно крычы.
0
0
0
0
0
0
Усевалад Сцебурака. Пасля. Верш
 6
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе
 2
10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінгарвыканкаме расказалі, з якога ўзросту і на колькі часу могуць браць школьнікаў на працу. З дакладнасцю да хвіліны
 2
Да дэпутата бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі», які прыязджаў у Беларусь, прыйшлі з ператрусамі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера