Знайсці
20.02.2023 / 11:2612РусŁacБел

Лукашэнка абмяркоўвае закон пра народнае апалчэнне

На пасяджэнні Савета бяспекі 20 лютага адным з дакументаў, вынесеных на разгляд, стаў праект закона «Аб народным апалчэнні». Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, навошта ў Беларусі спатрэбілася стварэнне народнага апалчэння.

«Сітуацыя няпростая. Я ўжо не раз казаў: кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець, як мінімум, абыходзіцца са зброяй. Хоць бы для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць сваю сям'ю, свой дом, родны куток зямлі і, калі спатрэбіцца, краіну, без якой не будзе ні кутка, ні дома, нічога іншага. Многія гэта разумеюць», — выказаўся Лукашэнка.

Пра ідэю народнага апалчэння ён казаў яшчэ ў чэрвені 2022 года.

«Нам на ўсялякі выпадак трэба пры кожным сельскім савеце мець вось гэтае народнае апалчэнне, групу людзей. Іх будзе няшмат. Можа, 50 чалавек. Але яны таксама павінны мець сваю зброю дзесьці на складзе. Мы іх прызываем для навучання — яны возьмуць свае аўтаматы (у асноўным аўтамат, гранатамёт, пісталет), каб маглі абараніць свой дом», — тлумачыў ён тады.

У выпадку ваенных дзеянняў атрады народнага апалчэння, на думку Лукашэнкі, змогуць трансфармавацца ў партызанскі рух.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
61
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
0
Эстет/адказаць/
20.02.2023
Кашерное фото. 
Какая мощь, какая грация..
0
Беларусы/адказаць/
20.02.2023
Саня, табе п#здзец ужо любым чынам, але ж падумай пра сям'ю. Не ўцягвай народ у грамадзянскую вайну - тады можа нават паспееш вывадак свой у Эміраты нейкія выправіць. У самога таксама шанец ёсць. Калі арышт афіцыйны, так і да турмы давязуць. А там ужо, глядзі, амністыя нейкая праз неклькі гадоў, ці праз вар'ятсва адпусцяць пад хатні арышт...
0
даведка/адказаць/
20.02.2023
Лукашенко на недавней встрече с журналистами иностранных СМИ прямо сказал, что, мол, всегда держит в уме, что в будущем его могут судить...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031