Знайсці
20.02.2023 / 10:076РусŁacБел

«Наступную серыю я б рабіў пра Бяляцкага». Што чуваць пра серыял «Акрэсціна»?

Рэжысёр Андрэй Курэйчык расказаў «Радыё Свабода», на якім этапе цяпер серыял «Акрэсціна». Здымкі яго праходзілі ў Лукішскай турме ў Вільні, а апублікаваны бэкстэйдж нарабіў шуму.

Фота: з фэйсбука Андрэя Курэйчыка

Да вайны каманда серыяла паспела зняць пілотную серыю. Апошні здымачны дзень быў запланаваны на 25 лютага, але пачалася вайна

«Выканаўца ролі галоўнага героя Яўген Карнавух быў з Херсона, з херсонскага тэатра, а іншы наш акцёр, Ігар Забара больш за месяц праседзеў пад Бучай у сваім доме ля Кіева. Былі цяжкасці. У цэлым першая серыя пра Ціханоўскага, насамрэч, знятая.

На жаль, ёсць праблемы праз тое, што кампанія «Маланка медыя» (нядаўна абвешчаная экстрэмісцкім фармаваннем) не мае досведу працы ў вялікім кіно. Усе матэрыялы знаходзяцца ў Вільні ў «Маланка Медыя» — відэа, гук, мантаж і ўсё іншае, але, на жаль, пакуль яны выпусціць гэта не могуць. У мяне ёсць надзея, што гэты праект сёлета трапіць да гледача. Гэта не мая кампанія робіць, я тут толькі як творчая адзінка выступаю… Серыял варта працягваць. Наступную серыю я б рабіў пра Алеся Бяляцкага. Матэрыялу, на жаль, шмат, і гэта наш боль», — падзяліўся Андрэй Курэйчык.

Рэжысёр расказаў таксама, што працуе цяпер у Ельскім універсітэце ў горадзе Нью-Хэйвэн у штаце Канектыкут.

«Гэта звязана з Беларуссю. Мяне запрасілі сюды на праграму глабальнага лідарства Yale World Fellow 2022.

Я быў першым беларусам, запрошаным сюды за ўсю гісторыю гэтай праграмы. Раней тут былі і Слава Вакарчук з Украіны, і Аляксей Навальны з Расіі, і шмат іншых цікавых людзей. Але з беларусаў я першы. Пасля заканчэння праграмы мне зрабілі прапанову застацца і працаваць тут. І цяпер я выкладчык па тэме «Мастацтва супраціву», «Беларуская літаратура і кіно». Я таксама даследчык па тэме «Халакост у Беларусі». Гэта цікавая праца на найбліжэйшыя гады».

Курэйчык дадаў, што беларусы Амерыкі вельмі адданыя беларускай ідэі і стымулююць яго пераходзіць на беларускую мову. Цяпер і стрымы на сваім ютуб-канале ён часта вядзе па-беларуску.

«І пра Асвенцім трэба было здымаць, калі там гарэлі печы». Інтэрв'ю з Андрэем Курэйчыкам пра нашумелы серыял 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
20.02.2023
Кіно здымаюць калі ўсё скончылася, прычым паспяхова. Мне цяжка ўявіць сабе Перл Харбар ці дакументалку пра Асвенцым пад час вайны. Але, мусіць, Курэйчык другога меркавання. Тут нам увесь час прапануюць старонку перагарнуць, ёсць адчуванне, што некаторыя ўжо перагарнулі.
20.02.2023
Вось падабаецца мне Курэйчык. Усюды свой чалавек. І пра Суворава сцэнарыі пісаў для расійскай прапаганды, і пра вязняў нешта зняў невядома што, і Лябедзькіну канстытуцыю піярыў, і ў Ельскай школы лідэраў першы кандыдат. Чалавек аркестр. А калі шчыра, то персанаж ідэйна мутны. Але ўпэўнены, нам яго яшчэ будуць навязваць у якасці лідара думкі. Не здарма тая школа лідараў.
0
Мбай/адказаць/
15.03.2023
By, ну, так. Я таксама не чуў, каб фільмы пра Грунвальдскую бітву здымалі да самой бітвы ці падчас яе. Спатрэбілася 500 асэнсавання, каб хоць нехта змог пачаць. А так гэтыя хайпажоры, якія жывуць у век інфармацыі і хочуць фільмам таксама паўплываць на сітуацыю, каб да людзей, хто не чытае навіны ў ТГ, хоць так дайшло, то гэта незразумела. Сядзіце, беларусікі, акторы, рэжысёры, у дэпрэсіях, не працуйце да канца вайны, пакуль з вашай зямлі ляцяць ракеты, бо вам не паложана.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера