Знайсці
19.02.2023 / 21:5221РусŁacБел

«Любая залежнасць — у галаве». Беларус кінуў курыць, піць алкаголь і стаў веганам. Ëн расказвае, якія змены ў целе адчуў

Сяргей Сасін курыў сем гадоў. Але вось ужо пяць гадоў не курыць. Пасля ён прыйшоў і да веганства. Ëн расказаў «Нашай Ніве» пра свае адчуванні і пра тое, што памянялася ў ягоным жыцці.

Фота: сацсеткі

«Любая залежнасць — у галаве»

Пачынаў курыць Сяргей за кампанію. А пасля ўцягнуўся. 

«Дайшло да таго, што кожны дзень стаў выкурваць пачак. Калі курыў, задыхаўся, цяжэй было рухацца», — згадвае ён. 

Завязаць вырашыў, калі ў 2017-м ехаў у цягніку ў Польшчу. 

«Пераязджаў з Беларусі. Тады была складаная сітуацыя з працай у краіне і са свабодай. 

Хацеў змяніць свет, але спачатку трэба было пачаць з сябе. Стаў забараняць сабе ўсё дрэннае», — кажа ён.

У Гомелі 39-гадовы Сяргей працаваў прадаўцом-кансультантам, а ва Уроцлаве ўладкаваўся будаўніком.

Чарадзейнага рэцэпта, як кінуць курыць, у яго няма. Мужчына кажа, што перш за ўсё варта зразумець для сябе, па якой прычыне цягне да цыгарэты. 

«Мне, напрыклад, калі я працаваў яшчэ кансультантам, хацелася адпачыць неяк, вось і выходзіў на перакур. А пасля падумаў, што магу адпачываць і без курэння. 

Хтосьці ўжывае спецыяльныя пластыры з нікацінам, але я не спрабаваў. Кінуў рэзка. Не было складана, толькі пару разоў снілася, як куру. Напэўна, проста адгалоскі бессвядомага. 

Лічу, што любая залежнасць у галаве. Паразмаўляйце з самім сабой. Часта бывае, што ў чалавека цяжкі псіхалагічны стан і ён хоча знайсці суцяшэнне ў цыгарэтах.

Калі зрываецеся, то зноў раю запытацца ў сябе, чаму выкурыў цыгарэту, чаму не зрабіў нешта іншае. Напрыклад, паесці можна, на шпацыр пайсці ці нейкія фізічныя практыкаванні зрабіць. Лепш прыдумаць сабе іншую, добрую звычку. Проста асэнсавана трэба падыходзіць да таго, што робіш», — кажа ён. 

Фота: сацсеткі

Пасля таго, як мужчына адвучыў сябе ад цыгарэт, кінуў і алкаголь. Гэтым разам у яго была яшчэ большая матывацыя, бо ён прачытаў, як спіртное можа сапсаваць мозг. 

«Хацелася не быць залежным у нейкіх учынках ад алкаголю, — тлумачыць ён. — Думаю, што калі б не кінуў піць, то зноў бы стаў курыць. У такім стане звычайна заўсёды пачынаеш. 

Алкаголь даваў мне быццам бы вольнасць, але гэта так толькі падавалася. Насамрэч я проста губляў самакантроль».

Раней Сяргей любіў выпіць некалькі бутэлек піва з сябрамі пасля футбола. 

«І ўжо адчуваў сябе п’яным, бо пасля фізічнай актыўнасці алкаголь хутка распаўсюджваецца па арганізме. Прыходзіў дадому і клаўся спаць. Заўважаў у іншых, што алкаголь пагаршаў псіхалагічны стан. Людзі станавіліся агрэсіўнымі», — расказвае ён. 

«Калі хочацца гамбургер, купляю фалафель»

Але на гэтым Сяргей не спыніўся: стаў вегетарыянцам, а потым прыйшоў да веганства. 

«Спачатку хацеў проста паспрабаваць, паглядзець, як буду сябе адчуваць, як адрэагуе арганізм на змену харчавання. Не еў мяса доўгі час, але піў малако, ужываў сыр. Пасля пачытаў пра вытворчасць сыру, пра фабрыкі і перастаў яго есці. 

Прыйшоў да таго, што без мяса, яек, малака і іншага мой арганізм нармальна можа функцыянаваць. Гэта свядомы выбар», — расказвае ён. 

Мужчына пахудзеў, але стаў лепш сябе адчуваць. 

«З-за таго, што піў піва, заядаў арэшкамі, чыпсамі, любіў салёнае, дрэнна з арганізма выводзілася вада. Цяпер увогуле не салю нічога. 

Нават прасцей раніцай уставаць, з’явілася ў целе лёгкасць. Ем часцей за тры разы на дзень, але садавіну, гародніну. Яны добра засвойваюцца арганізмам, у іх мала калорый. І адразу не з’ядаю тры-чатыры яблыкі, бо гэтага надоўга не хапае. Калі па адным-два, але часта, то есці не хочацца», — тлумачыць Сяргей сваю сістэму. 

Фота: сацсеткі

Калі мужчыну хочацца з’есці гамбургер, ён купляе фалафель.

«Але нядаўна з’еў пачак чыпсаў, — прызнаецца Сяргей. — Мабыць, раз на месяц сабе такое магу дазволіць. 

Адна мая знаёмая доўга была веганкай. Пасля расказвала гісторыю, што захацелася ёй крылцаў з KFC, яна два тыдні хадзіла і марыла пра іх. Пасля дазволіла сабе іх. І працягнула быць веганам. Калі моцна хочацца, то варта з’есці». 

Сябры Сяргея час ад часу пакепліваюць з яго веганства. 

«Увогуле я стараюся пра гэта не размаўляць, каб не прыцягваць увагі, і не даю парад без просьбы самога чалавека. Асабістая справа кожнага, што есці, ці курыць і ці спажываць алкаголь. 

Калі сустракаюся з сябрамі, то п’ю безалкагольнае піва. Проста адмаўляюся, калі прапаноўваюць алкагольнае», — расказвае ён.

Сяргей адзначае, што калі ён перастаў курыць і ўжываць алкаголь, у яго прайшоў галаўны боль. 

«Раю запісваць, як вы сябе адчуваеце, — кажа ён. — Калі ў нейкі дзень было дрэнна, напрыклад, балеў жывот ці галава, прааналізаваць для сябе, што вы рабілі ўчора. Арганізм такім чынам паказвае, што яму не падабаецца». 

У гэтым годзе Сяргей вылучыўся ў Каардынацыйную раду. Ён там дэлегат ад супольнасці беларусаў Уроцлава. «Хачу, каб нас, беларусаў, чулі, — кажа ён. — Нас шмат і мы розныя!»

Чытайце таксама: 

Людзі з моцнай сілай волі здольныя вытрымліваць большы фізічны дыскамфорт

«Адзін келіх карысны»? Выглядае, што не

У які час дня лепш за ўсё займацца спортам? І як без стрэсу выпрацаваць звычку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
11
20.02.2023
хх, по моим наблюдениям сексуальные , едальные и прочие меньшинства крайне агрессивны.     
0
День профессионального алкоголика і International Pipe Smoking Day /fevral/20/адказаць/
20.02.2023
"Плотоядные, как правило, имеют клыки и когти для схватывания добычи. Челюсти их двигаются только в одном направлении — вниз и вверх. У растительноядных зубы приспособлены для размельчения и пережевывания растений, их челюсти способны совершать также и боковые движения. Общая площадь поверхности зуба травоядного животного значительно больше, чем у хищников, и напоминает зигзаги терки. Такие зубы предназначены для того, чтобы срывать и перетирать грубую растительную пищу. Что касается человека - набор зубов роднит нас как с первыми, так и со вторыми."
20.02.2023
Doctor, ну вось. выпрабавана, што называецца, на сабе)
рэлігійным фанатыкам такое таксама ўласціва. зялёным. любым фанатыкам. яны відаць лічаць сябе лепшымі за іншых і хочуць абярнуць іншых у сваю веру

але герой здаецца не такі. нуў... па ягоных словах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031