Знайсці
16.02.2023 / 19:177РусŁacБел

Чытачка, якую забралі за данат: Псiхалагiчны цiск быў страшэнны

Адна з чытачак «Нашай Нівы» ў каментарыях да аднаго з нашых артыкулаў апісала свой уласны кейс, калі сілавікі выклікалі яе за ўжо даўно зробленыя данаты і патрабавалі «кампенсацыі» рэжыму. І на аснове ўласнага досведу раіць, што трэба рабіць і як сябе паводзіць іншым.

Тры тыднi назад таксама забралi з працы, шэф выклiкаў, а ў яго кабінеце ўжо сядзеў той, якi сказаў: «Праедзем».

З фактаў у iх было толькi тое, што я на нешта данацiла праз фэйсбук. Самога акаўнта гэтага ў мяне даўно няма. Таму, натуральным чынам, я «не памятала», што гэта такое было ў 2020-м.

Псiхалагiчны цiск быў страшэнны. І ўгаворвалі, i крычалi, i згвалтаваннем у IЧУ пагражалi. Патрэбная iм была ад мяне паперка, што я на фонды данацiла. Чалавек мабыць 10 за ўвесь час (каля 5 гадзiн) «ламалi» i лазiлi ў тэлефоне. Нiчога не знайшлi, зразумела (пра гэта я яшчэ раней паклапацiлася). Выпусцiлi.

Таму iнструкцыя:

1) калi данацiлi — абавязкова выдалiць акаунт у фэйсбуку (на жаль, iншага варыянту няма);

2) катэгарычна «не памятаць», нават калi будзеце дзень i ноч сядзець у кабiнеце;

3) проста цяпер падрыхтаваць свой тэлефон i хатнi камп'ютар да ператрусу (ну i кватэру, зразумела). Лепш за ўсё завесцi новыя акаўнты паўсюль i тэлефон перад тым скiнуць на заводскiя налады;

4) псiхалагiчна падрыхтавацца, паводзiць сабе ветлiва, але непахiсна, што б ні казалi i ні абяцалi.

Падчас «допыту-сумоўя» тры старыя правiлы:

  • не верыць (нi пагрозам, нi абяцанням);

  • не баяцца (на людзей вунь бомбы падаюць, а яны ўсё роўна змагаюцца);

  • не прасiць (iх нi пра што).

I так — прыйдуць за ўсiмi. Я толькi 15 рублёў кiдала. Таму, калi вы данацiлi i не гатовыя да такога цiску — трэба тэрмiнова з'язджаць, калi ёсць магчымасць.

Чытайце таксама:

Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Стрыжак: Акрамя айцішнікаў, сілавікі праяўляюць цікаўнасць таксама да прадстаўнікоў банкаўскай сферы

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Андрэй Стрыжак: Мэта пераследу за данаты — знішчэнне беларускай салідарнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
118
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
21
Абуральна
53
0
Не стесняйся/адказаць/
17.02.2023
Anatol Starkou, кому ты нужен. Ты враг бчб, а значит их подручный. Перестань уже вилять своей старой задницей
0
Anatol Starkou/адказаць/
19.02.2023
Не стесняйся, Не ўсё так проста. Вораг для бел-чырвона-белых не азначае аўтаматычна подручный или друг власти. Я сам по себе.

Не учи учёного.
0
Міцяй/адказаць/
19.02.2023
Нядаўна я перажыў аналагічнае затрыманьне з гэтай жанчынай. Алк ж мяне шакавала стаўленьне кадэбэшнікаў да Законаў РБ-аніякае. Я данаціў маленькую суму ў жніўні 2020 дажа ня рамятаю на што праз ФБ і нягледзячы, што гэта была незабароненае законамі РБ мерапрыемства яны давілі на мяне, патрабавалі каб уласнаручна напісаў "яўку", што плаціў толькі на байхелп і нікуды больш. Логікі няма аніякай... У сябе прыйшоў толькі праз дзень...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031