Знайсці
12.02.2023 / 16:1917РусŁacБел

Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар

«Нашай Ніве» сталі вядомыя выпадкі, калі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі выклікаюць звычайных людзей, якія данацілі ў фонды салідарнасці.

Так, жанчыну з Мінска выклікалі ў КДБ і прымусілі заплаціць 400 даляраў: яе данат у 2020 годзе складаў 40 даляраў. Калі пасля аплаты яна несла гэбэшнікам квітанцыю, бачыла іншых людзей, якія неслі такія ж.

Пасля гэтага яе звольнілі з нізкааплатнай працы на дзяржаўным прадпрыемстве.

Іншага чалавека прымусілі заплаціць 500 еўра за некалькі данатаў рознага памеру.

Па словах абаіх, у КДБ не было падрабязнасцяў, куды пайшоў плацеж. Проста любы перавод за мяжу праз фэйсбук у 2020—2021 гадах яны трактуюць як перавод у фонды.

Прэзумпцыя невінаватасці ў сучаснай прававой сістэме ў Беларусі не дзейнічае. Законы па палітычных справах, насуперак закону, маюць зваротную сілу. 

Адзін з апытаных «Нашай Нівай» людзей, якіх выклікалі ў КДБ, пакінуў краіну, і ўжо шукае сабе новую працу ў адной з краін Еўрасаюза. «Выклік у КДБ стаў для мяне мяжой. Я не думаю вяртацца. Хай яны кормяць сябе самі», — сказаў ён.

Працяг тэксту — пад банерам

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

З улікам таго, што ўсяго на BySol i BY_help ахвяравалі больш за 60 тысяч чалавек, лукашэнкаўцы хочуць сабраць у выглядзе штрафаў дзясяткі мільёнаў даляраў. І гэта не гарантуе, што ў будучыні на тых жа людзей не завядуць яшчэ і крымінальную справу — яны ж прызнаюць, што ахвяравалі грошы ў фонды.

Што будзе з тымі, хто адмовіцца плаціць па мультыплікатары, невядома. 

Лукашэнкаўцам вядомыя тыя пераводы, якія рабіліся з беларускіх картак. Фонды BySol і BY_help дапамаглі дзясяткам тысяч ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем'ям — арыштаваным і звольненым з працы. Эфектыўнасць і адвага, з якой дзейнічалі фонды, зрабілі іх адной з галоўных цэляў для лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

«Мы настойліва рэкамендуем з'ехаць з краіны тым, каго выклікаюць на «размову». Ніхто не ведае, чым яна скончыцца канкрэтна для вас», — напісаў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.

«Ці працягвае BY_help працаваць? — Так, працягвае. І ніколі не спыняўся, — піша са сваёй фэйсбук-старонкі фундацыя BY_help. — Чым мы дапамагаем? — Мы выцягваем з фінансавай ямы тых, каго нашая «гасударсьцьва» спрабуе літаральна пазбавіць усяго. Штрафы, пазовы, дапамога палітычным, адвакаты».

На 2020 год BySol і BY_help дзейнічалі на законнай аснове. Наданне новапрыманым законам «зваротнай сілы» стала ў Беларусі сістэмнай з'явай. 

Ведаеце важнае, ведаеце цікавае, што варта ведаць усім? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Калі пішаце ў ТГ, выдаляйце чат пасля сувязі. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Стрыжак: Акрамя айцішнікаў, сілавікі праяўляюць цікаўнасць таксама да прадстаўнікоў банкаўскай сферы

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Падрабязнасці рэкету айцішнікаў: стала вядомая мінімальная сума «кампенсацыі» за данат у BySol і BY_help

Андрэй Стрыжак: Мэта пераследу за данаты — знішчэнне беларускай салідарнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
16
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
94
4
не Я/адказаць/
13.02.2023
Я, спадар на зарплаце, а вы адкуль ведаеце? Яе ж затрымалі. Як яна вам распавяла? Яна вам пісьмо даслала? Такія ўжо казачнікі...
0
Арына/адказаць/
16.02.2023
Тры тыднi назад таксама забралi з працы, шэф выклiкаў, а ў яго кабiнеце ўжо сядзеў той, якi сказаў: "праедзем". З фактаў у iх было толькi тое, што я на нешта данацiла праз фэйсбук. Самога акаўнта гэтага ў мяне даўно няма. Таму натуральным чынам я "не памятала", што гэта такое было ў 2020. Псiхалагiчны цiск быў страшэнны. I ўгаворвалi, i крычалi, i згвалтаваннем ў IЧУ пагражалi. Трэба iм была ад мяне паперка, што я на фонды данацiла. Чалавек, мабыць, 10 за ўвесь час (каля 5 гадзiн) "ламалi" i лазiлi ў тэлефоне. Нiчога не знайшлi, зразумела (пра гэта я яшчэ раней паклапоцiлася). Выпусцiлi. Таму iнструкцыя: 1) калi данацiлi - АБЯВЯЗКОВА выдалiць акаунт у фэйсбуку (нажаль, iншага варыянту няма); 2) катэгарычна "не памятаць", нават калi будзеце дзень i ноч сядзець ў кабiнеце; 3) прам зараз падрыхтаваць свой тэлефон i хатнi кампутар да вобшуку (ну i хату, зразумела). Лепей за ўсе завесцi новыя акаўнты паўсюль i тэлефон перад тым скiнуць на завадскiя ўсталёўкi; 4) псiхалагiчна падрытавацца, паводзiць сабе ветлiва, але непахiсна, што б не казалi i не абяцалi. Пад час "допыту-субяседвання" тры старыя правiлы: не верыць (нi пагрозам, нi абяцанням), не баяцца (на людзей вунь бомбы падаюць, а яны ўсе роўна змагаюцца), не прасiць (iх нi аб чым). I так - прыйдуць за ўсiмi. Я толькi 15 р кiдала. Таму калi вы данацiлi i не гатовы да такога цiску - трэба тэрмiнова з'язджаць, калi есць магчымасць.
0
Woodoo Cult /адказаць/
16.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031