Знайсці
16.02.2023 / 11:1113РусŁacБел

Сёння ў Мінску судзяць кіраўнікоў Nexta. Пратасевіча змусілі выказацца пра калег

Сёння Мінскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы заснавальніка тэлеграм-канала Nexta Сцяпана Пуцілы і яго былых паплечнікаў Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Пуцілу і Рудзіка судзяць завочна, яны знаходзяцца за мяжой. Пратасевіча вочна — ён пад хатнім арыштам.

Раман Пратасевіч у судзе. Фота БелТА

Раман Пратасевіч перад судом выказаўся пра былых калег: «З гэтымі людзьмі мне даўно ўсё зразумела і сказаць больш няма чаго».

Ён дадаў, што гатовы да любога выраку. «Ад мяне ўжо нічога не залежыць», — сказаў ён.

БТ паведаміла, што рэдактарам «Нехта» інкрымінуецца «не менш за 1586 злачынстваў». 

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку ставяцца ў віну наступныя артыкулы:

распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);

арганізацыя масавых беспарадкаў, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 3 арт. 293 КК Беларусі);

арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі);

публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);

стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім (ч. 1 арт. 361-1 КК Беларусі);

паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 ст. 368 КК Беларусь).

Акрамя таго, Пуцілу і Рудзіка ў розным спалучэнні абвінавацілі ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);

фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК Беларусі);

Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК Беларусі).

Сцяпана Пуцілу таксама абвінавачваюць у арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 290-5 КК Беларусі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
Правдоруб /адказаць/
16.02.2023
Александр Григорьевич, сходи на суд, методички давно написаны, кто кЕровник) ....я поражаюсь населению! Именно население, на людей и народ большинство не тянет!...
0
Снид/адказаць/
16.02.2023
Вспоминается знаменитая (фейковая) цитата Черчилля про человека, который унижался, чтобы не быть избитым.
0
Змагар Адась/адказаць/
17.02.2023
Гэтак ён i да Вагнера запiшацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031