Знайсці
15.02.2023 / 20:074РусŁacБел

Мінсельгасхарч: У Беларусі дастаткова цяпліц для самастойнага вырошчвання агуркоў, але не такіх каб адмовіцца ад імпарту

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання правяло прэс-канферэнцыю ў Нацыянальным прэс-цэнтры, на якой падрабязна расказалі, як у Беларусі можна знізіць цэны на зімовыя агуркі.

Намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Вадзім Шагойка падзяліўся з прысутнымі добрай навіной:

у Беларусі дастаткова і цяпліц, і прадукцыі, што вырошчваецца ў адкрытым грунце, каб на працягу года забяспечваць беларусаў на 100%.

Але ёсць навіны і горшыя: 

не ўсе цяпліцы абсталяваныя сучаснымі тэхналогіямі дадатковага асвятлення, якое неабходна для вытворчасці агуркоў і памідораў у зімовы перыяд.

Таму і ўзнікае пытанне забеспячэння насельніцтва свежай гароднінай у міжсезонне, з лістапада па люты. І нічога не застаецца, як яе імпартаваць.

Ва ўрадзе доўга думалі, што рабіць з гэтай праблемай, і ў выніку прыйшлі да высновы, што

трэба мадэрнізаваць цяплічныя гаспадаркі і па магчымасці забяспечыць іх тэхналогіямі для дастатковага асвятлення культур. Таксама плануецца дадатковае будаўніцтва новых сучасных цяпліц.

Але не ўсё так дрэнна, бо, паводле Шагойкі, летам і восенню беларуская гародніна ідзе нават на экспарт.

Што ж тычыцца халоднага сезона, то пакуль цяпліцы будуць перабудоўвацца, без імпарту агуркоў і памідораў з адпаведнымі цэнамі абысціся будзе складана.

Чытайце таксама: 

«ЕС знізіў аб’ём вытворчасці». Кіраўнік МАРГ патлумачыў, чаму гуркі ў краіне па 16 рублёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
вішанька/адказаць/
16.02.2023
"Ва ўрадзе доўга думалі, што рабіць з гэтай праблемай, і ў выніку прыйшлі да высновы, што трэба мадэрнізаваць цяплічныя гаспадаркі і па магчымасці забяспечыць.."

симью

а простыя беларусы ў выніку атрымаюць толькі шчэ больш дарагі аг урок


0
30 см/адказаць/
16.02.2023
", але не такіх каб адмовіцца ад імпарту"

нездарма, відаць, лёталі ўсім дворцом у 3імбабвЭ - бо бананы ўдвая больш танныя за агуркі
0
Минсельгасрач/адказаць/
16.02.2023
Огурцы-это новые биткойны,будем теперь майнить огрцы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031