Знайсці
15.02.2023 / 16:551РусŁacБел

У пасылцы з Японіі знайшлі ледзянцы з небяспечным псіхатропам

Каля 200 ледзянцоў, якія змяшчаюць асабліва небяспечны псіхатроп, выявілі супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні ў пасылцы, што прыйшла з Японіі. Падрабязнасці інцыдэнту паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Парушэнне было выяўлена ў пункце мытнага афармлення «Мінская пошта». Атрымальніцай пасылкі, у якой сярод іншага былі пазначаныя медыкаменты, касметыка і прадукты харчавання, з'яўляецца жыхарка Гомеля.

Падазроныя «прысмакі» мытнікі накіравалі на экспертызу, у выніку якой высветлілася, што ў складзе ледзянцоў ёсць асабліва небяспечны псіхатроп N-метылэфедрын.

Па факце ўвозу ў Беларусь наркатычнага рэчыва праводзіцца праверка на наяўнасць прыкмет злачынства, пазначанага ў арт. 328-1 КК Беларусі. Максімальная санкцыя, прадугледжаная гэтым артыкулам, — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
17.02.2023
Легальныя ледзянцы ад кашлю ў Японіі. Рэчыва падобнае на эфедрын і мае узбуджаючы эфект. Ёсць патэнцыал злоўжывання. Але ж кафеін таксама псіхатроп. Калі праваахоўнікі такія заўзятыя і законы такія максімалістычныя--то не дзіва што беларусы такія зашуганыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031