Знайсці
13.02.2023 / 13:5238РусŁacБел

«Адвакат бачыў яго на мінулым тыдні». Распаўсюджваюцца чуткі пра смерць Сяргея Ціханоўскага

Чуткі пра смерць Сяргея Ціханоўскага з'явіліся ўчора, у нядзелю 12 лютага.

Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе. Фота: БелаПАН

Да «Нашай Нівы» чуткі дайшлі ад двух розных людзей, незалежна адзін ад аднаго. Учора ж, паралельна, па нашай інфармацыі, гэтыя чуткі дайшлі да Святланы Ціханоўскай.

У Жодзіне, дзе Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у турме, гэта ўсё цыркулюе на ўзроўні плётак, са спасылкай на «людзей», на «відэа з тыктоку». Ніякіх фактаў не прыводзіцца, акрамя таго, што ўчора каля БелАЗа нібыта «бачылі машыны з мігалкамі».

Святлана Ціханоўская лічыць гэтыя чуткі няпраўдай.

«З Сяргеем Ціханоўскім усё ў парадку. Адвакат бачыў Сяргея на мінулым тыдні, — сказала «Нашай Ніве» Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай. — Заўтра, 14 лютага, будзе так званае судовае пасяджэнне па артыкуле 411, пабачыць ізноў».

Такія чуткі, сапраўды, могуць распаўсюджвацца з мэтай псіхалагічнага ціску на Святлану Ціханоўскую.

44-гадовы Сяргей Ціханоўскі ўтрымліваецца ў турме №8 горада Жодзіна Мінскай вобласці.

Прадпрымальнік і відэаблогер, ён меў намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Калі яго папулярнасць стала расці, то ў маі 2020 года яго затрымалі, а пазней асудзілі на 18 гадоў узмоцненага рэжыму.

Цяпер Ціханоўскага чарговы раз судзяць — гэтым разам па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Гэты артыкул часта выкарыстоўваецца для дадатковага ціску на палітзняволеных.

Працяг тэксту — пад банерам

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

28 чэрвеня 2020 года на закрытым выступе перад актывам Мінскай вобласці Лукашэнка заявіў: «Так, я даў сігнал з Ціханоўскім. Я нешта не так рабіў?»

Ініцыятыва сілавікоў «Байпол» апублікавала матэрыялы, якія тычацца затрымання Ціханоўскага. Згодна з імі, задоўга да затрымання ў дачыненні да Ціханоўскага і членаў яго каманды ў сувязі з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю пачало распрацоўку ў рамках справы аператыўнага ўліку, якая знаходзілася ў вытворчасці старшага оперупаўнаважанага 2-га аддзела 3-га ўпраўлення Івана Тарасіка. Агульнае кіраўніцтва гэтай распрацоўкай ажыццяўлялася начальнікам 3-га ўпраўлення Міхаілам Бедункевічам. У выніку ўпраўленню не ўдалося знайсці падстаў для завядзення крымінальнай справы, таму яны вырашылі арганізаваць правакацыю. Вусны загад, як сцвярджае ініцыятыва, быў аддадзены тагачасным міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.

Святлана Ціханоўская пайшла на выбары 2020 года пасля арышту мужа. Да таго яна палітыкай не займалася, была хатняй гаспадыняй і гадавала дваіх дзяцей, у аднаго з якіх былі праблемы са здароўем. Сярод апазіцыйных кандыдатаў Цэнтрвыбаркам дапусціў да выбараў яе адну; Віктар Бабарыка, іншы папулярны праціўнік Аляксандра Лукашэнкі, таксама не быў зарэгістраваны і быў арыштаваны. Тое, што грамадства аб'ядналася вакол Святланы Ціханоўскай, для лукашэнкаўцаў стала нечаканасцю. Мяркуючы па інфармацыі з участкаў, дзе пратаколы вынікаў падліку галасоў вывешваліся, а падлік ажыццяўляўся празрыста, Ціханоўская набірала больш за 50 працэнтаў галасоў, а Лукашэнка — менш за 40.

Лукашэнкаўцы змусілі Святлану Ціханоўскую пакінуць Беларусь 11 жніўня 2020 года, але гэта не спыніла масавыя пратэсты ў Беларусі з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Каб здушыць іх, лукашэнкаўцы распачалі масавыя рэпрэсіі, якія працягваюцца ўжо трэці год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
10
Сумна
14
Абуральна
161
0
Арифметика/адказаць/
14.02.2023
Почему эти слухи доходят до Нашей Нивы и не доходят до Зеркала? Если бы доходили, то эффективность слухов была бы в (321К:45.1К=7.11) семь раз выше.
0
миллион-миллион-миллион алых поз/адказаць/
14.02.2023
Flower , здоровья в личной жизни) 
0
Птица дятел/адказаць/
22.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031