Знайсці
10.02.2023 / 10:472РусŁacБел

Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

8 лютага арцыбіскупу-эмерыту Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя па выдаленні пухліны.

Як заслужаны іерарх сам паведаміў са шпіталя Catholic.by, хірургічнае ўмяшанне, паводле лекараў і яго самаадчування, прайшло паспяхова.

Арцыбіскуп цяпер адчувае сябе добра і праходзіць пасляаперацыйную рэабілітацыю.

«Напярэдадні Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага, малітоўна яднаюся з усімі хворымі. Няхай Маці Божая з Лурда сваім заступніцтвам нас умацоўвае і выпрошвае ласку здароўя для душы і для цела»,— перадаў іерарх у тэлефоннай размове.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад усяго сэрца дзякуе лекарам і ўсім, хто моліцца ў інтэнцыі яго хутчэйшага выздараўлення, і спадзяецца на тое, што неўзабаве з новымі сіламі працягне служыць Богу і людзям.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
10.02.2023
Кондрусевич, видимо, в 2020 выезжал на лечение в Польшу, а пропаганда твердила, что за инструкциями ЦРУ.
0
Грышка/адказаць/
10.02.2023
Дзякуй Богу. Хуткага выздараўленьня й моцнага здароўя арцыбіскупу Тадэвушу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031