Знайсці
14.02.2023 / 21:2019РусŁacБел

«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія

«Ніякага сораму не адчуваю, у маім разуменні дзіўна сэксам не займацца і не хацець», — кажа адна з дзяўчат, якая любіць сэкс-цацкі. Беларускі падзяліліся, як вырашылі разнастаіць інтымнае жыццё і чым карыстаюцца. 

Фота: асабісты архіў адной з гераінь

«Абмяркоўвалі гэта з партнёрам яшчэ да пачатку адносін»

Карыстацца сэкс-цацкамі Вольга пачала ў 18 гадоў пасля пачатку палавога жыцця. Тады яна набыла сабе вяроўкі для шыбары (японскае мастацтва эратычнага звязвання). 

«Мяне гэта цікавіла, але перад тым, як гэта спрабаваць, трэба шмат прачытаць, як карыстацца такімі вяроўкамі, — тлумачыць дзяўчына (цяпер ёй 23). — Ёсць рознага роду вібратары, у тым ліку дзілда, але не біялагічнай формы. Адзін з маіх любімых — з мяккага сілікону, флуарэсцэнтны, напаўпразрысты. Калі яго пакінуць на святле, то ён потым у цемры свеціцца. Люблю шкляныя цацкі, таму што з імі можна змяняць тэмпературу. І розныя формы — гэта важна.

Карыстаюся анальнымі шарыкамі, вакуумна-хвалевымі вібратарамі і тымі цацкамі, якімі можна разам з партнёрам. Напрыклад, вібракольца. У партнёра — мастурбатары.

Ёсць вяроўкі, спецыяльны скотч для БДСМ, крэмы-стымулятары, бляскі для вуснаў, свечкі для масажу. Гэта, мусіць, асноўнае», — расказвае яна. 

Вольга тлумачыць, што нейкага стыгматызаванага ўяўлення пра сэкс-цацкі ў яе ніколі не было. Яна была вельмі адкрытай да гэтай тэмы. 

«Асобнай сэкс-асветы ад бацькоў у мяне не было. Проста шмат чытала навуковай літаратуры аб целе, сэксалогіі. У цэлым людзі ўспрымаюць сэкс праз стыгматызацыю з-за патрыярхальнага грамадства. І часцей за ўсё гэта ў жанчын, яны баяцца казаць пра сэкс-цацкі, таму што думаюць, што павінны быць мілымі, добрымі, нявіннымі. У патрыярхальным грамадстве нявіннасць вельмі шануецца.

Для мяне сэкс у першую чаргу — задавальненне і натуральны працэс, як калі ты знаходзішся адзін, так і з партнёрам», — кажа дзяўчына. 

У Беларусі (цяпер Вольга жыве ў Польшчы) дзяўчына працавала ў сэкс-шопе. 

«Пасля працы там мне яшчэ прасцей стала размаўляць на тэму сэксу нават з незнаёмымі людзьмі, — кажа яна. — Неяк прачытала тэкст аб тым, як дзяўчына ўладкавалася працаваць у сэкс-шоп. Падумала, што класны досвед. Вырашыла таксама пайсці.

Схадзіла ў сэкс-шоп, у якім я раней працавала, купіць падарункі сябрам. Даведалася, што яны шукаюць супрацоўніка. Адгукнулася, зрабіла тэставае заданне — прэзентацыю сэкс-цацкі будучыні. І мяне ўзялі.

Мая мама была ў шоку, калі даведалася, куды я пайшла працаваць. Бацька не ведаў і, думаю, не даведаецца».

Фота: асабісты архіў адной з гераінь

Вольга расказвае, што ў сэкс-шоп часта прыходзілі людзі, якія нават баяліся ўзяць сэкс-цацкі ў рукі. 

«Лічыла сваю працу вельмі карыснай і важнай, бо трэба было схіліць людзей, даць ім зразумець, што я хачу дапамагчы», — тлумачыць яна. 

Партнёр Вольгі выкарыстанне сэкс-цацак у ложку падтрымлівае. Яны дораць іх адно аднаму на святы. 

«Наогул абмяркоўвалі гэта з партнёрам яшчэ да пачатку адносін. Распавядала, як я да гэтага стаўлюся і якое гэта мае для мяне значэнне.

Наколькі я ведаю, часам мужчыны дрэнна рэагуюць на сэкс-цацкі, таму што ім здаецца, што гэта замяняе іх у жанчыны. Але гэта так не працуе. Партнёр — гэта чалавек, да якога ты адчуваеш пачуцці. Сэкс-цацкі дапамагаюць вам атрымаць аргазм. Трэба, мусіць, проста прыйсці да таго, што вы са сваім партнёрам будзеце размаўляць на гэтую тэму адкрыта», — раіць яна. 

У сэкс-шоп, па словах дзяўчыны, часцей прыходзяць жанчыны, чым мужчыны. 

«З-за стыгматызацыі яны баяцца казаць партнёру, што не атрымліваюць задавальнення да канца. Патрыярхальнае грамадства проста навязвае, што жанчына нібыта павінна і можа атрымліваць аргазм толькі ад пранікнення. Але толькі ад гэтага жанчынам складана дайсці да аргазму, большасці патрэбна клітаральная стымуляцыя. Цацкі ў гэтым працэсе дапамагаюць.

Важна сам-насам карыстацца імі. Асабліва дзяўчатам, якія не могуць атрымаць аргазм з партнёрам у працэсе. Калі вы робіце гэта сама з сабой, разумееце, што вам трэба. Калі гэтага разумення няма, то як іншы чалавек можа адгадаць?» — тлумачыць яна. 

Вольга прапаноўвае спачатку дадаць падчас сэксу з партнёрам, напрыклад, павязкі на вочы, як-небудзь выкарыстаць лёд, мяккія тканіны, цёплую ваду.

«Не скажу, што сэкс-цацкі — гэта панацэя. Трэба разумець, як імі карыстацца, ведаць, што вам падабаецца, а што не. Трэба спрабаваць. Нейкая цацка можа не падысці проста таму, што гэта не ваш від стымуляцыі. Напрыклад, вам падабаецца не вібрацыя, а пульсацыя.

Магу параіць жанчынам мець вакуумна-хвалевы вібратар, ён сапраўды зможа даставіць задавальненне. Рэкамендую яго купляць з функцыяй вібрацыі, шырокім носікам», — кажа яна. 

Дзяўчына адзначае, што ў Польшчы выбар сэкс-цацак большы. Там лепш развітая гэта індустрыя, чым у Беларусі. 

«У крамах кшталту «Мілы» прадаюцца вібратары, прэзерватывы, змазкі. Сам выбар нашмат больш разнастайны, — расказвае яна. — Не магу сказаць, што ў нас ёсць нейкая перыядычнасць, з якой мы купляем сэкс-цацкі. Можам з партнёрам разам схадзіць, купіць адразу некалькі штук. Цэны на сэкс-цацкі вельмі розныя. Ёсць як дарагія, так і танныя».

Фота: асабісты архіў адной з гераінь

«Ніякага сораму не адчувала»

Для Веранікі першую сэкс-цацку — вібратар — пяць гадоў таму набыў муж. 

«Цяпер яшчэ карыстаюся вагінальнымі шарыкамі, фалаімітатарамі, рознымі вібратарамі. Вырашылі такім чынам разнастаіць наша інтымнае жыццё. Вылучыць магу вібратары і фалаімітатары — гэта адны з самых любімых.

Ніякага сораму не адчувала, у маім разуменні дзіўна сэксам не займацца і не хацець. Для мяне гэта, хутчэй, адхіленне, а вось актыўнае сэксуальнае жыццё, асабліва пры наяўнасці сталага партнёра, — гэта норма. Муж на сэкс-цацкі ў ложку рэагуе выдатна, сам папаўняе калекцыю», — расказвае 34-гадовая жанчына. 

З мужам Вераніка «на адной хвалі ў сэксе», таму пра ўсё размаўляе з ім адкрыта. 

«Але калі б мяне спыталі, як лепш паднесці або сказаць, я, напэўна, параіла б без збянтэжанасці гаварыць пра свае жаданні і не саромецца, асабліва калі вы давяраеце свайму партнёру. Урэшце, гэта ж дзеля агульнага задавальнення.

У цэлым сэкс-цацкі моцна разнастаілі адчуванні падчас сэксу, таму не варта недаацэньваць іх ці ўспрымаць як прыладу выключна для самазадавальнення», — раіць Вераніка.

Фота: асабісты архіў адной з гераінь

«Калі абіраеце, праверце яшчэ ў краме, каб ён працаваў»

Першую сэкс-цацку 35-гадовая Кацярына папрасіла ў мужа ў якасці падарунка.

«Гэта быў фалаімітатар, — расказвае яна. — Прадавачка ў яго запыталася, у падарунак яму ці сабе. Ён разгубіўся, падумаў, што ён таксама будзе ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Сказаў, што для сябе. І яму прадалі цацку для мужчыны. Гэта быў металічны фалаімітатар, ён быў вельмі халодны, цвёрды. З гэтага пачалася ўся гісторыя».

Раней у Кацярыны з папярэднім партнёрам былі гульні ў ложку.

«Напрыклад, выкарыстоўвалі кайданкі для антуражу,

— кажа яна. — Калі я пераехала ва Украіну, я ўсё пакінула ў Беларусі. Было трошачкі сумна з гэтай нагоды. Я там набывала фалаімітатар. Думала таксама абнавіць сваю калекцыю, але пачалася вайна. Пераехалі ў Польшчу. Прыйшлі мае сябры разбіраць нашы рэчы, не ведаю, як яны гэта ўсё складвалі. Не пыталася. 

У Польшчы мне муж падарыў фалаімітатар. І пакуль гэта ўсё, што ёсць».

У мужа Кацярыны былі свае сэкс-цацкі. 

«Калі я чакала дзіця, вельмі пераймалася, што два чалавекі ў маім целе гэта зашмат. Тады ён купіў сабе штучную похву. 

Калі ты для гэтага карыстаешся падручнымі рэчамі, якія для такога не прадугледжаны, то пасля з сэкс-цацкамі лягчэй. З імі прасцей», — кажа яна. 

Кацярына раіць замовіць дастаўку, калі вы саромеецеся ісці ў сэкс-шоп.

Фота: асабісты архіў адной з гераінь

«Пры выбары фалаімітатара для жанчын важна звяртаць увагу не на даўжыню, а на шырыню. Калі выбіраеце, праверце яшчэ ў краме, каб ён працаваў. У меня была гісторыя, што набыла цацку, а яна не працуе. 

Яшчэ ёсць клітаральная цацка, якая падобная да бірулькі. Класная паходная рэч. 

Таксама мне падабаюцца прылады, якія стымулюць клітар паветрам. Калі вы любіце гуляцца з душам, а ён не пад рукой, то такая рэч падыдзе. 

Раю вельмі падумаць, калі вы абіраеце кляп альбо кольца ў рот. Канечне, гэта вельмі прыгожа ў фільмах, але насамрэч пасля паднябенне разарванае. Падчас гульні гэта цікава, але пасля гарбату папіць немагчыма», — расказвае жанчына. 

Яшчэ адзін плюс сэкс-цацак, які называе Кацярына, — яны дапамагаюць, калі ў вас з партнёрам ці партнёркай розная сэксуальная актыўнасць.

«Бывае, што камусьці хочацца часта, а іншаму рэдка, — кажа яна. — Калі хтосьці не можа задаволіць такую сваю патрэбу, то пачынаюцца сваркі на пустым месцы. Калі ў нас гэтыя хвалі разыходзяцца, то кожны сам карыстаецца сваімі цацкамі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

У цяжкія часы жанчынам падабаюцца іншыя мужчыны, а сэксуальныя перавагі мужчын таксама змяняюцца

Хочаце палепшыць адносіны з каханым? Часцей згадвайце былога партнёра

Дзіця ўбачыла сэкс бацькоў: гэта нармальна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гоблен/адказаць/
15.02.2023
гоблен, а сам, как значок БРСМ - красно-зелёный)
И приколист тожешь 
0
ай нэ нэ/адказаць/
16.02.2023
Владзимир Иллич , ну дык. першая беларуская гумарыстычна-сэксуальная газета з рысункамі
0
абба/адказаць/
16.02.2023
Дзед, дзе вашыя-"нашыя" агуркі?

га? "агурковыя каралі"

 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829