Літоўцы за чатыры дні сабралі 5 мільёнаў еўра на радары для Украіны
З панядзелка, калі стартавала акцыя Radarom! на радары для Украіны ўсяго ахвяравана больш за 5 млн еўра, піша Delfi.lt.
Сёння жыхары Літвы ўсяго за 60 хвілін ахвяравалі мільён еўра. А літоўская IT-кампанія Tesonet падвоіла ўсе грошы, пераведзеныя на банкаўскі рахунак і ахвяраваныя па тэлефоне на працягу гэтай гадзіны.
Збор грошай працягваецца, і арганізатары плануюць да гадавіны пачатку вайны, 24 лютага, сабраць 10 мільёнаў еўра.
Акцыя дапамогі Украіне стартавала 30 студзеня і называецца Radarom!. Для яе ажыццяўлення аб'ядналіся наступныя арганізацыі — Blue/Yellow, Laisvės TV, 1K fondas і «Моцныя разам». Радары плануюць купіць у ізраільскіх вытворцаў, адзін такі радар з абсталяваннем каштуе 1 млн еўра.
8
0
0
0
0
0
Ціханоўская выступіла перад міністрамі культуры краін Еўрасаюза і перадала ў бельгійскі музей карціну Алеся Пушкіна
 1
Каментары
30
Кулямёт працуе добра/адказаць/03.02.2023
⤷ Сабралі?,
Распачні збор, а там паглядзім. Гэта, збольшага, будзе індыкатарам зацікаўленасці беларусаў у пераменах, бо з фінансамі асобых праблем няма.
А хлопцы матываваныя і гатовыя для творчай камандыроўкі ў Дразды.
40
Грышка /адказаць/03.02.2023
Малайцы! Літоўцы разумеюць цану й кошт свабоды.
20
сярожа/адказаць/03.02.2023
⤷Максим Дизайнер, я там не жыву) і з'ехаў з вашага канцлагера даўно ўжо ды й вяртацца не збіраюся ўвогуле)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 23
Румынскі клуб падазрае, што замест футбаліста з «Барселоны» гуляе яго брат-блізнюк. Хочуць рабіць тэст ДНК
 5
Былы сілавік затроліў Церцеля: Чаму астатніх кандыдатаў у КР уключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання, а мяне — не?
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера