Знайсці
22.01.2023 / 09:18РусŁacБел

Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей у Вільні абвяшчае дадатковы набор

З З лютага 2023 года абвяшчаецца дадатковы набор на заняткі беларускай тэатральна-фальклорнай студыі «Ў нескладанае» ў Вільні дзетак ад 5 да 12 гадоў.

Заняткі будуць праходзіць па-беларуску і складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў). Таксама ў межах заняткаў плануюцца майстар-класы па выяўленчым мастацтве, народных спевах і яшчэ шмат чаго цікавага.

Выкладчыкі — акцёр тэатра і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах па адрасе Maironio g., 11 (прыватная школа Stambridge). Таксама разглядаецца магчымасць правядзення яшчэ адных заняткаў увечары па буднях.

Кошт заняткаў — 50 еўра на месяц.

Заняткі пачынаюцца з 4 лютага, а арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак адбудзецца 28 студзеня ў 11:00 (Maironio, 11).

Калі вы зацікаўленыя ў наведванні студыі, а таксама па ўсіх іншых пытаннях пішыце ў асабістыя паведамленні ў тэлеграм на @unieskladanaje_contact.

А тут можна паглядзець выступ дзетак са студыі на Каляднай імпрэзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031