Знайсці
21.01.2023 / 09:052РусŁacБел

ISW: Сістэмы СПА ў Маскве размяшчаюцца, каб падрыхтаваць грамадства да зацяжной вайны

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённай справаздачы таксама піша аб магчымым размяшчэнні сістэм СПА, аднак не звязвае гэта з пагрозай атакі з боку Украіны, піша Бі-бі-сі.

За апошні тыдзень у расійскіх сацсетках з'явілася мноства фота і відэа, з якіх вынікае, што на дахах некаторых будынкаў у Маскве ўсталявалі сістэмы СПА. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць гэтыя паведамленні, а член камітэта Дзярждумы па абароне Яўген Лебедзеў выказаў здагадку, што фота — вынік мантажу.

Аднак, як адзначае ISW, некаторыя расійскія ваенныя блогеры адрэагавалі на публікацыю здымкаў са СПА добразычліва. Ім спадабалася, што жыхары Масквы нарэшце зразумеюць, што «ідзе цяжкая вайна».

Крэмль, верагодна, размясціў сістэмы СПА ў Маскве якраз дзеля публікацыі гэтых «правакацыйных» малюнкаў, мяркуюць эксперты. Такім чынам расіянам спрабуюць прадэманстраваць непасрэдную небяспеку, якую для іх нясе вайна ва Украіне.

Малаверагодна, што Крэмль верыць у пагрозу Маскве з боку ўкраінскай арміі. Хутчэй за ўсё, гэта гульня напаказ, каб падрыхтаваць інфармацыйную прастору ўнутры Расіі да зацяжной вайны і далейшых ахвяр.

Гэтыя дзеянні таксама могуць быць часткай новай інфармацыйнай аперацыі, якая мае на мэце паставіць вайну ва Украіне ў кантэкст расійскага наратыву аб Вялікай Айчыннай вайне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Таня /адказаць/
21.01.2023
От 1917 года большевистская гидра организует фарсы и спектакли для своего народа , гноит их в тюрьмах и лагерях, неужели сближается конец их шабаша и то что видим теперь последние судороги предсмертные гидры ?
21.01.2023
"Iнстытут" працягвае фантазiраваць, дакладнее ужо фантанiраваць. Насамрэч гэта паказчык таго што мы стаiм перад больш сур'ёзнай вайной.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031