Знайсці
18.01.2023 / 14:399РусŁacБел

Прыгожын: YouTube будзе закрыты

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын зноў выказаўся наконт YouTube. Ён патлумачыў, чаму найпапулярнейшы відэахостынг да гэтай пары не заблакаваны ў Расіі, і выказаў упэўненасць, што гэта адбудзецца, а яго карыстальнікі будуць пакараныя.

Яўген Прыгожын раней звяртаўся ў Генпракуратуру РФ з просьбай правесці праверку дзейнасці YouTube і заблакаваць яго на тэрыторыі РФ. Аднак платформа ў Расіі па-ранейшаму працуе. Журналісты запыталіся ў Прыгожына, чаму, на яго думку, YouTube не блакуюць.

Прыгожын назваў YouTube «інфармацыйнай чумой нашага часу» і адказаў, што ёсць дзве прычыны, чаму ён працуе ў Расіі.

Галоўная прычына, паводле яго, тое, што ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ — «велізарная колькасць людзей, якія думаюць толькі аб адным — хутчэй бы Расія прайграла вайну, хутчэй бы амерыканцы прыйшлі і адрэгулявалі нас».

«Але такога ніколі не будзе. Яны [амерыканцы] вас да сябе не возьмуць. І тады вы прыйдзеце да нас, дзе вас ужо будзе чакаць кувалда «Вагнера», — рысуе перспектывы Прыгожын.

Ён называе тых, хто супраць закрыцця YouTube, «здраднікамі свайго народа і сваёй краіны».

«Яны жывуць за мяжой, адпачываюць за мяжой, выхоўваюць дзяцей за мяжой, абвяшчаюць высокія каштоўнасці, але, тым не менш, усяляк падтрымліваюць Захад і сілкуюцца ім. Па гэтай прычыне яны і супрацьстаяць таму, каб YouTube адключылі, таму што ім вельмі важна слухаць расповеды такіх украінскіх лідараў, як Фейгін, Гардон і г. д., і таму YouTube яны ўсяляк спрабуюць захаваць».

Прыгожын сцвярджае, што «просты рускі народ» — супраць YouTube. Людзі, якія «знаходзяцца ў Тамбове, у Брацку, працуюць на заводах, на ГЭС», паводле яго, выступаюць «за тое, каб рускія глядзелі рускае і прарасійскае», але яны не прымаюць рашэнні.

Другая ж прычына, чаму не блакуюць YouTube ў Расіі, паводле Прыгожына, — тэхнічная, нібыта «больш няма куды выкладваць відэа і няма дзе яго захоўваць».

Прыгожын піша, што гэта не так. «Для гэтага ў нас велізарная колькасць магчымасцяў»: ёсць рэсурсы «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», RuTube, сацыяльная сетка ЯRUS «з унікальнымі магчымасцямі» і інш.

Паводле Прыгожына, «са 100 адсоткаў ролікаў на YouTube прыблізна 40% палітызаваныя і накіраваныя супраць Расіі».

Прыгожын сцвярджае, што найбліжэйшым часам YouTube будзе закрыты. «А тыя, хто актыўна карыстаецца YouTube, у сваю чаргу, будуць выяўленыя і панясуць заслужанае пакаранне пасля таго, як ён будзе забаронены».

Між тым, нядаўна нават беларускія прапагандысты раскрытыкавалі расіян за тое, што яны не змаглі зрабіць відэахостынг, «не змаглі зрушыць з мёртвага пункта найпрасцейшыя рэчы, якія рэалізаваныя ў свеце».

Rutube кіраўнік АНТ Марат Маркаў назваў мёртванароджаным дзіцём, «якое дагэтуль не могуць развіць, хоць абяцалі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
39
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
12
0
малаток/адказаць/
18.01.2023
вас ужо будзе чакаць кувалда «Вагнера»
Інфармацыйная кувалда ўжо даўно працуе на ўсю моц. Намаганнямі салаўёвых, скабеевых, захаравых ужо звернутыя набакір мазгі шмат каму ў Расіі.

https://nashaniva.com/307872
0
монгол-шуудан/адказаць/
18.01.2023
Электорат,в президенты российского зверья...
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
18.01.2023
Мне насемрач ужо становіцца цікава, а ці то здоліць Расея урэшце перагнаць Паўночную Карэю ў дасягненні таталітарызму, і колькі часу на гэта спатрэбіцца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031