Знайсці
18.01.2023 / 14:172РусŁacБел

Па «народным» артыкуле ў Мінску асудзілі яшчэ адну сямейную пару

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя і Наталлі Гаро, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Мужа і жонку Гаро затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА № 1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, кіраўнік школы замежных моў Engllshpei Дзмітрый Гаро і ягоная жонка Наталля ў верасні 2020 года бралі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску. Знаходзіліся разам з іншымі мітынгоўцамі на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, не падпарадкоўваліся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ажыццяўлялі блакаванне руху транспартных сродкаў з дапамогай перакрыцця праезнай часткі, у выніку чаго была парушаная праца грамадскага транспарту.

Іх вылічылі па фотаздымках у інтэрнэце.

У судзе Дзмітрый прызнаў сваю віну, патлумачыў, што разам з жонкай, даведаўшыся з інтэрнэту пра мітынг, далучыўся да пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, якой-небудзь атрыбутыкі пратэснага характару пры сабе не меў, лозунгаў не выкрыкваў, у далоні не пляскаў.

Суд прызначыў Дзмітрыю і Наталлі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») тэрмінам на два гады.

Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20
18.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
даведка/адказаць/
18.01.2023
Белорусский режим родил правовой казус, когда у преступления тысячи организаторов и ни одно исполнителя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031