Знайсці
17.01.2023 / 08:19РусŁacБел

У выніку ўдару па Дняпры разбурана больш за 200 кватэр

У выніку ракетнага ўдару па жылым доме ў Дняпры 14 студзеня разбурана больш за 200 кватэр, паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка на брыфінгу.

«Адселены практычна ўвесь дом. Цяпер і горад, і вобласць падрыхтавалі шмат месцаў для часовага размяшчэння ўсіх сем'яў. Будзе рашэнне гарадской і абласной улады па матэрыяльнай дапамозе ўсім сем'ям загінулых, і ўсім, хто страціў сваё жыллё, і тым, чыё жыллё пацярпела. Мы разумеем, што больш за 200 кватэр фактычна разбураныя, і наша самая галоўная задача — рассяліць усіх людзей і дапамагчы ў аднаўленні гэтага дома», — сказаў Цімашэнка.

«Разбор завалаў будзе працягвацца датуль, пакуль не будуць знойдзеныя целы ўсіх загінулых, а гэта можа заняць не адзін дзень», — дадаў ён.

Днём 14 студзеня падчас чарговага масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны адна з ракет трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом у Дняпры, цалкам абрынуўшы адзін з яго сегментаў. 40 чалавек загінулі. Траўмы атрымалі 77 жыхароў, сярод якіх 14 дзяцей. 25 чалавек шукаюць пад заваламі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930