Знайсці
16.01.2023 / 08:015РусŁacБел

Зяленскі звярнуўся да расіян пасля ракетнага ўдару па доме ў Дняпры

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце звярнуўся да расійскіх грамадзян на расійскай мове пасля ракетнага ўдару па жылым шматпавярховым доме ў Дняпры.

«Хачу сказаць усім тым у Расіі і з Расіі, хто нават цяпер не змог прамовіць нават некалькі слоў асуджэння гэтага тэрору, хоць выдатна ўсе бачаць і ведаюць. Ваша баязлівае маўчанне, спроба перачакаць тое, што адбываецца, скончыцца толькі тым, што аднойчы гэтыя ж тэрарысты прыйдуць і па вас. Зло вельмі адчувальнае да баязлівасці, зло заўсёды запамінае тых, хто яго баіцца і спрабуе старгавацца. І калі яно прыйдзе па вас, не будзе каму вас абараняць», — сказаў Зяленскі.

Днём 14 студзеня падчас чарговага масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны адна з ракет трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом у Дняпры, цалкам абрынуўшы адзін з яго пад'ездаў. Паводле апошніх звестак, 30 чалавек загінулі. Разбор завалаў і пошукі тых, хто выжыў, працягваюцца, ёсць асцярогі, што колькасць ахвяр можа яшчэ ўзрасці.

«Дзясяткі людзей удалося выратаваць з-пад завалаў, сярод іх —шасцёра дзяцей. Мы змагаемся за кожнага чалавека! І выратавальная аперацыя будзе працягвацца столькі, колькі будзе хоць найменшы шанец выратаваць жыццё», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
44
Абуральна
2
0
Выглядае/адказаць/
16.01.2023
Аф, Данецк выглядае нашмат лепш, чым Марыўпаль, Харкаў, Севераданецк, Нікапаль ці Херсон.
1
Слава Украіне!/адказаць/
16.01.2023
«Не так моцна лаюцца за падпіскі на Nexta, як за падпіскі на ўкраінскія парталы… Тэма Украіны для супрацоўнікаў лукашыцкай міліцыі вельмі страшная. Яны баяцца супраціву са зброяй.” - А некаторыя тут у каментарах падтрымліваюць рашыстаў - цяпер зразумела адкуль вушы тарчаць у такіх “каментатараў на акладзе”!
0
Мойша/адказаць/
18.01.2023
Аф, пакажы фота пра данецк, пакажы доказы, дзе яны? Іх няма, толькі трызненне роспрапаганды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера