Знайсці
16.01.2023 / 11:405РусŁacБел

Грудное малако маці, вакцынаванай супраць COVID-19, можа абараніць і немаўля

Новае даследванне Універсітэта Фларыды прапануе дадатковыя доказы таго, што малако вакцынаванай маці абараняе немаўлят. 

Фота: vecteezy

Упершыню такое даследаванне было апублікавана ў 2021 годзе. Тады высветлілася, што грудное малако вакцынаванай жанчыны мае антыцелы супраць SARS-CoV-2, віруса-ўзбуджальніка, які выклівае каранавірус. Следам выйшла новае даследаванне, якое было апублікавана 12 студзеня ў часопісе «Journal of Perinatology». Навукоўцы прааналізавалі стул немаўлят, якіх кармілі грудным малаком вакцынаваныя жанчыны, і выявілі ў ім антыцелы супраць SARS-CoV-2.

«Наша першае даследаванне паказала наяўнасць антыцел да SARS-CoV-2 у грудным малацэ, але мы тады не маглі сказаць, ці пранікаюць гэтыя антыцелы праз страўнікава-кішэчны тракт немаўлят і ці забяспечваюць абарону арганізма», — сказаў Джозэф Ларкін III, старшы аўтар даследавання, а таксама дацэнт кафедры мікрабіялогіі і клетачных навук UF/IFAS.

Хоць часта лічыцца, што вірус, які выклікае COVID-19, уплывае ў асноўным на лёгкія, ён у тым ліку можа пранікаць і ў кішэчнік, таму, на думку даследчыкаў, выяўленне антыцел там мае вялікае значэнне.

«Антыцелы, якія паступаюць з грудным малаком, могуць забяспечыць абаронны механізм», — кажа доктар Вівіян Валькарсэ Луасэс, стажор постдоктарскай стыпендыі ў галіне неанаталогіі і яшчэ адзін аўтар даследавання.

У ходзе даследавання таксама вымяраліся і тэставаліся антыцелы, выяўленыя ў плазме крыві і грудным малацэ маці неўзабаве пасля вакцынацыі, а затым доследы паўтараліся зноў прыкладна праз шэсць месяцаў. Даследчыкі выявілі, што антыцелы ў плазме крыві і малацэ вакцынаваных людзей лепш нейтралізуюць вірус, хоць яны таксама заўважылі, што ўзровень антыцел знізіўся праз шэсць месяцаў, што было выяўлена і ў іншых даследаваннях вакцын. Але ўсё яшчэ застаецца адкрытым пытанне — ці змогуць дзеці з гэтымі антыцеламі пазней заражацца каранавірусам.

«Невядома, ці дапамогуць дзецям гэтыя антыцелы праз пэўны час пазбягаць заражэння каранавірусам. Тым не менш гэта адкрыццё дапаўняе спіс даследаванняў, якія паказваюць, што вакцынацыя супраць COVID-19 падчас цяжарнасці і груднога кармлення можа абараніць нованароджаных, — кажуць даследчыкі. — Цяпер дзеці да шасці месяцаў не могуць атрымліваць звычайную вакцыну, таму грудное малако можа быць адзіным сродкам забеспячэння іх імунітэту».

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы знайшлі раней невядомыя гены, якія паказваюць, што чалавек усё яшчэ эвалюцыянуе 

ААН: Азонавы слой Зямлі будзе адноўлены ў наступныя дзесяцігоддзі

Навукоўцы знайшлі арганізм, які можа харчавацца толькі вірусамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ельскае Даследаванне /адказаць/
16.01.2023
Цяжарнасць і вакцынацыя супраць Covid-19: даследаванне ЕльскагаДаследаванне, якое дапаўняе існуючыя доказы таго, што вакцынацыя супраць COVID-19 падчас цяжарнасці бяспечная, было апублікавана 4 студзеня 2022 г. Цэнтрамі па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC); Хізэр Ліпкінд, доктар медыцынскіх навук, акушэр-гінеколаг з Ельскага медыцыны і спецыяліст па цяжарнасці з высокай рызыкай, была яе галоўным аўтарам.Адно з першых даследаванняў па вывучэнні здароўя дзяцей, якія нарадзіліся ад жанчын, прышчэпленых падчас цяжарнасці, адбываецца ў вырашальны момант, калі варыянт Omicron актыўна развіваецца.Вакцынацыя з'яўляецца ключавой, кажа доктар Ліпкінд, таму што цяжарныя жанчыны з COVID-19 падвяргаюцца падвышанай рызыцы цяжкіх захворванняў і ўскладненняў падчас цяжарнасці, уключаючы заўчасныя роды.«Жанчыны не жадаюць атрымліваць вакцыну з-за абмежаванай інфармацыі аб бяспецы вакцын», - кажа доктар Ліпкінд.«Аднак цяпер, улічваючы рост паказчыкаў Omicron, абарона, якую забяспечвае вакцына, як ніколі важная.Паколькі Omicron вельмі заразны, тыповыя меры, якія мы прымалі раней, не абавязкова працуюць.І калі вы цяжарныя, зараз можа быць цяжэй утрымаць сябе ад хваробы на COVID ".Жанчыны з сімптаматычным COVID-19 падчас цяжарнасці ўдвая часцей маюць патрэбу ў шпіталізацыі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і інвазівной вентыляцыі ў параўнанні з нецяжарнымі жанчынамі з сімптаматычнымі інфекцыямі.І верагоднасць смерці ў іх на 70% вышэй, чым у нецяжарных жанчын з COVID-19.Акрамя таго, ранейшыя даследаванні паказалі, што жанчыны, прышчэпленыя падчас цяжарнасці, не сутыкаюцца з больш высокім рызыкай выкідка ў параўнанні з непрышчэпленымі жанчынамі.Гэта апошняе даследаванне даследавала 46,079 10,064 цяжарнасцяў, якія прывялі да нараджэння жывых. У яго ўвайшлі 19 15 цяжарныя жанчыны, якія атрымалі адну або некалькі доз вакцыны супраць COVID-2020 у перыяд з 22 снежня 2021 года па XNUMX ліпеня XNUMX года.Большасць жанчын атрымалі вакцыны Pfizer-BioNTech або Moderna, і большасць былі прышчэплены ў другім ці трэцім трыместры.У агульнай складанасці 6.6% дзяцей з даследавання нарадзіліся заўчасна (да 37 тыдняў) і 8.2% нарадзіліся малымі для свайго тэрміну цяжарнасці (называецца SGA), вагой менш за 5 фунтаў і 8 унцый.Не было розніцы ў частаце гэтых выпадкаў паміж маці, якія былі прышчэплены падчас цяжарнасці, і тымі, хто не быў, і паказчыкі адпавядалі тым, што чакалася ў папуляцыі.Доктар Ліпкінд і яе каманда плануюць правесці наступнае даследаванне на немаўлятаў, народжаных ад жанчын, якія былі прышчэпленыя.https://www.emergency-live.com/be/
16.01.2023
вакцины от ковида нет и не будет. вирус мутируе быстрее тех  иммунных модуляторов которые создают фармокорпорации. Израильтяне разработали Амор18 эффективный препарат от ковида, но его затолкали далеко на полку и вдувают всем файзеровский паксловид с весьма неубедительной эффективностью.     
16.01.2023
Would such "vaccinated milk" protect babies from secundary effects ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031