Брэсцкая вобласць таксама ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне мяжы
Як паведамляецца на Нацыянальным прававым партале, у адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў № 390 ад 30 снежня 2022 года, з 1 лютага 2023 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску.
Фота ілюстрацыйнае
Збор уводзіцца да 1 студзеня 2025 года, ягоная стаўка складзе 1 базавую велічыню — 37 рублёў.
Ад выплаты збору ў брэсцкім рэгіёне вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць:
- асобы, якія выязджаюць пасля пахавання ў Беларусі членаў сям'і і блізкіх сваякоў (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў);
- іншаземцы, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторыях і здраўніцах Беларусі (пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў);
- іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія едуць па дакументах, што пацвярджаюць ступень цяжару і выяўленасці абцяжаранняў фізічнай актыўнасці і ўдзелу (75-100%);
- дэпартаваныя з Беларусі асобы;
- іншаземцы і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», пры наяўнасці арыгінальных або электронных білетаў на мерапрыемствы;
- грамадзяне Беларусі, якія накіроўваюцца за яе межы для атрымання медыцынскай дапамогі (пры наяўнасці дакументаў).
Раней паведамлялася пра ўвядзенне аналагічных збораў у Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Чытайце таксама:
Гродзенская вобласць увяла збор за перасячэнне мяжы
0
1
0
0
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Без палітыкі і прашэння аб перамозе Расіі. У БПЦ напісалі сваю малітву аб «аднаўленні міру» ва Украіне
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТАФАКТ
 7
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 9
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 8
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 20
Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў
 17
«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера