Знайсці
12.01.2023 / 08:59РусŁacБел

Жонцы прэзідэнта ЗША Джыл Байдэн выдалілі злаякасныя пухліны скуры

У жонкі амерыканскага прэзідэнта Джыл Байдэн выявілі рак скуры. Яе прааперыравалі, яна адчувае сябе добра, паведамляе CNN. 

Фота: AP

Паводле яго слоў, пры планавым абследаванні ў першай лэдзі выявілі пухліны над правым вокам і на грудзях. Іх выдалілі. У ходзе даследавання ўстаноўлена, што выяўленыя наватворы — гэта базальнаклеткавая карцынома. Гэта пухліна, якая, у адрозненне ад меланомы, звычайна не метастазуе. Базальнаклеткавая карцынома таксама вядомая як светлы, ці белы рак скуры.

Пухліны былі паспяхова выдаленыя пры дапамозе мікраграфічнай аперацыі (гэта значыць з выкарыстаннем мікраскопа) па метадзе, распрацаваным у 1930-х гадах Фрэдэрыкам Маосам. У ходзе аперацыі па метадзе Маоса хірург паслядоўна выдаляе пласты скуры датуль, пакуль не выяўляе ніякіх слядоў пухліны.

На левым веку Джыл Байдэн таксама выяўлена невялікая змена скуры, якая выклікала непакой лекараў. Яе таксама выдалілі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031