Знайсці
05.01.2023 / 12:50РусŁacБел

На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за марозу

Сёння ўначы рэзка пахаладае. Слупок тэрмометра апусціцца адразу на 15 градусаў.

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень з-за марозу.

Так, у Віцебску ўначы і днём чакаецца мінус 12—16 градусаў. У Магілёве — мінус 11—13 градусаў, у Гомелі — 6—8 градусаў марозу. У Гродне — мінус 6—8 градусаў.

У Мінску ўначы і днём прагназуецца мінус 10—12 градусаў. Найцяплей будзе ў Брэсце: усяго 2—4 градусы марозу.

Такім чынам, самае цёплае надвор'е будзе ў Гродне і Брэсце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031