Знайсці
05.01.2023 / 10:001РусŁacБел

Палітзняволеная Таццяна Звярко выйшла на волю

Таццяна Звярко — жыхарка Ліды, маці ў дэкрэце. Яе асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

 

Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме старшым інспектарам аддзела дакументацыйнага забеспячэння. Вядома, што прадстаўнік улады, якога абразіла Таццяна ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года, — гэта намеснік начальніка Лідскага РАУС Дзяніс Жынко, з якім яна была асабіста знаёма.

Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання яе малодшаму сыну быў 1 год і 8 месяцаў.

Учора Таццяна выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі па заканчэнні тэрміну, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
0
зверько-жинко/адказаць/
06.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031