Знайсці
04.01.2023 / 13:207РусŁacБел

У Польшчы будуць судзіць беларуса і расіяніна за шпіянаж на карысць Расіі

Двух мужчын затрымалі ў красавіку 2022 года.

Фота: PAP

Вядома, што яны з 2017 года збіралі інфармацыю пра вайсковыя часці, кадравы склад, баяздольнасць і маральны стан польскага войска, а затым перадавалі ў ГРУ Расіі, піша pap.pl.

Мужчыны дзейнічалі ў раёне Беластока. Абодва жылі ў Польшчы на законных падставах, беларус раней вучыўся ў адной з ВНУ Беластока, а потым уладкаваўся на працу ў парашутна-спартыўную школу.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, яны асабліва цікавіліся складам і колькасцю вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю, у тым ліку ў сувязі з міграцыйным крызісам. Высвятлялі, што менавіта робяць вайскоўцы, якія часці там размешчаныя і як яны ўзаемадзейнічаюць з іншымі войскамі іншых краін НАТА.

З моманта затрымання мужчыны знаходзяцца пад вартай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
04.01.2023
лукашыст-даношчык,  дык а як жа дэмакратыя?? не улавливаеш смысла у маей туфте??
то можа, если хто пойде фотать цены у бядронцы.. яго такжа заграбуть??? ну а че)) шпиен)
0
Agencyja/адказаць/
05.01.2023
ром, не переживай, все будет согласно демократическим законам. Демократия - это не вседозволенность, не нужно уподобляться кремлевской пропаганде. Шпионил - нарушил закон - значит будешь сидеть. Почитай что делали и чем занимались эти «герои» из статью - их взяли с поличным.
0
атож/адказаць/
05.01.2023
Чаркашкварка,у польскай турме больш свабоды, чым у Беларусі на свабодзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930