Нацыянальныя польскія візы для беларусаў зноў сталі платнымі
За атрыманне нацыянальнай польскай візы грамадзяне Беларусі з 1 студзеня 2023 года мусяць заплацяць 35 еўра — столькі з пачатку года складае консульскі збор за прыём і разгляд заявы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства замежных спраў Польшчы.
На гэты момант вядома, што рашэнне аб спагнанні консульскага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года.
Вызваленыя ад выплаты консульскага збору будуць наступныя катэгорыі грамадзян Беларусі, якія атрымліваюць польскую нацыянальную візу тыпу D:
- асобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу;
- непаўналетнія 12-18 гадоў;
- асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, наведваюць семінары, канферэнцыі, спартыўныя, культурныя або адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі;
- асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе «карты паляка».
Раней беларусаў вызвалілі ад выплаты консульскага збору за нацыянальныя візы ў канцы снежня 2015 года.
Чытайце таксама:
Цэнтр беларускай салідарнасці: Беларусам часта адмаўляюць у выдачы гуманітарных віз унутры Польшчы
Чатырох беларусаў з польскімі гуманітарнымі візамі выслалі з Германіі
4
1
1
3
8
0
Каментары
21
Карпенкоу/адказаць/03.01.2023
Сейчас лукатроли налетят.
42
немец/адказаць/03.01.2023
Вячоркін кабінет вельмі плённа працуе
00
Што тут сказаць хіба што нічога/адказаць/04.01.2023
Дапамога ад польшчы і пленная праца кабінета. Усё дзеля вас беларусы, дзеля таго каб вы заставаліся дома.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі ў Харкаве
 1
Беларусы хваляцца ў твітары сваімі праваламі
 5
На могілках у Смаргоні згарэла старадаўняя капліца
 6
Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку
 2
Судзяць хітрага бізнэсмэна, які прыгразіў еўрапейскай кампаніі санкцыямі за адгрузку падсанкцыйнаму беларускаму заводу
 1
Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам у Пекіне
 1
Лукашэнка гасціць у Аліева
 1
Беглы малдоўскі алігарх Шор атрымаў расійскі пашпарт
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера