Знайсці
03.01.2023 / 14:42РусŁacБел

Памёр падлетак, які праваліўся ў Мінску пад лёд перад Новым годам

Падлетак, які праваліўся пад лёд у Мінску 31 снежня ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы, памёр. Пра гэта паведаміла Мінздароўя.

«Нягледзячы на аператыўныя дзеянні, прынятыя спецыялістамі, выратаваць хлопчыка 2005 года нараджэння, які пасля інцыдэнту 31 снежня быў шпіталізаваны ў 4-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу Мінска, не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Здарэнне адбылося 31 снежня каля дома №1 па вуліцы Райніса, 1. Хлопцы знаходзіліся за 10 метраў ад берага. Першага дасталі з палонкі, а другога дасталі з-пад вады без прытомнасці. Першы пацярпелы атрымаў пераахаладжэнне, а другога, у стане пасля ўтаплення, прывялі ў прытомнасць медыкі брыгады хуткай дапамогі. Абодва хлопцы былі шпіталізаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031