Знайсці
03.01.2023 / 15:5323РусŁacБел

Трагікамедыя ў Магілёве: начальнік ДАІ паздзекаваўся з мэра за тое, што той паздзекаваўся з яго 

Гісторыя высвятлення адносін свежапрызначанага мэра Магілёва і начальніка абласной ДАІ стала прадметам насмешак у асяроддзі чыноўнікаў і міліцыянераў. Спрэчка «хто галоўны?» вылілася ў трагікамедыю. 

Аляксандр Студнёў, старшыня Магілёўскага гарвыканкама

Як стала вядома «Нашай Ніве», два лукашэнкаўскія чыноўнікі не разабраліся, хто з іх «больш галоўны» і ператварылі пошук адказу на гэтае пытанне ў цырк. 

Гаворка ідзе пра новага старшыню магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Студнёва, якога Лукашэнка прызначыў на пасаду 3 кастрычніка 2022-га — да таго ён быў на аналагічнай пасадзе ў Бабруйску.

Іншы ўдзельнік гісторыі — падпалкоўнік міліцыі Віктар Ратчанкоў.

Ён таксама «вараг» і да свайго прызначэння начальнікам ДАІ Магілёўскай вобласці служыў намеснікам начальніка ДАІ Мінскай вобласці. 

Ратчанкова ў Магілёў прызначылі летам 2020-га — на той момант у Магілёве не было начальніка ДАІ, бо папярэдні заўчасна памёр.

У новым для сябе горадзе Ратчанкоў праслужыў больш за Студнёва. 

Віктар Ратчанкоў

І вось, як паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы», пасля прызначэння новага мэра Ратчанкоў захацеў пазнаёміцца з ім асабіста і прыехаў у гарвыканкам, але быў непрыгожа «адшыты». 

Кажуць, што Ратчанкаў паспрабаваў сустрэцца са старшынём гарвыканкама без папярэдняга — і яго не прынялі.

Замест прыёму ён атрымаў рэкамендацыю трымаць субардынацыю і запісвацца на прыём загадзя, а не прыходзіць па сваім жаданні. 

Пры гэтым фармальна Ратчанкоў узначальвае ДАІ УУС аблвыканкама і не падпарадкоўваецца кіраўніку горада. 

Што было далей? 

«На наступны дзень непадалёк ад выканкама стаяў экіпаж ДАІ, які спыніў машыну новага мэра. На пытанне «Ці вы ведаеце, каго вы спыняеце?» інспектар адказваў нешта кшталту «Ведаю, таму і спыняю». Пасля прынізлівых працэдур праверкі дакументаў Студнёву выпісалі штраф за таніроўку шкла і прымусілі аддзіраць таніроўку на месцы», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

Імаверна, пасля гэтага два прадстаўнікі лукашэнкаўскай сістэмы ўсё ж пагаварылі. 

Цікава, што Ратчанкоў стаў адным з «людзей года Магілёўшчыны» па версіі сістэмы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
17
Ха-ха
342
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
15
0
Пожалуй/адказаць/
04.01.2023
Вообще-то наша родная лукашенковская власть какбы ненавязчиво намекает, что холопы должны молчать, пока (областные в данном случае) хозяева жизни выясняют отношения. Даже если в этих отношениях НН находит трагикомичность.
0
дзед-барадзед/адказаць/
04.01.2023
Тетя Люба, не распавядай казкі пра "человека с хозяйственной, экономической работой"! І ён не "влез в это дерьмо", ён сам ім і быў з самога пачатку, інакш бы яму не далі пасаду кіраўніка гарвыканкама. А "утырком самодовольным" ты называеш чалавека, які вам паказаў ЯК ТРЭБА СТАВІЦЦА да гэтай "улады"! Але ж усё дарма - вам бліжэй вашыя гаспадары!
0
Тетя Люба/адказаць/
04.01.2023
дзед-барадзед, ну добра, калі так. Калі так, канешне. Пра гаспадароў перагнуў. Я сама сабе гаспадыня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930