Знайсці
28.12.2022 / 08:462РусŁacБел

У расійскім Падольску сям'я пенсіянераў падпаліла ваенкамат

У Падольску пара пенсіянераў падпаліла будынак ваенкамата. Іх адразу затрымалі, а ўзгаранне патушылі, піша «Пад'ём».

70-гадовы мужчына прынёс з сабой каністру бензіну, намачыў анучу, падпаліў яе і паклаў на акно. Яго 76-гадовая жонка здымала на відэа.

Падпальшчыкаў адразу затрымалі, узгаранне патушылі, ніхто не пацярпеў. Пры гэтым мужчына не спыніў свае дзеянні, нават калі да месца здарэння прыехала паліцыя.

Раней у горадзе затрымалі васьмярых мабілізаваных, якіх назвалі дэзерцірамі — яны са зброяй пакінулі тэрыторыю пад Луганскам і збіраліся ехаць у Калінінградскую вобласць, але дабраліся толькі да Падмаскоўя, дзе здалі паліцыі свой арсенал: тры АК-74 і чатыры кулямёты Калашнікава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2
28.12.2022
Примеры для молодых
0
Улад/адказаць/
28.12.2022
Ёсць ў Расеі антыфашысты! Але ж малавата іх :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031