Знайсці
25.12.2022 / 14:312РусŁacБел

У Брэсце на месцы культавага грыль-бара «Карова» адкрываецца рэстаран беларускай кухні «Каза»

На інстаграм-старонцы новай брэсцкай рэстарацыі «Каза» з'явілася відэа інтэр'ераў і анонс хуткага адкрыцця. Рэстарацыя запрацуе на Савецкай, 73.

«Зусім хутка адчыняцца дзверы новага рэстарана «Каза» ў Брэсце! Мы будзем радаваць і здзіўляць вас самымі вытанчанымі і смачнымі стравамі нацыянальнай беларускай кухні. Ужо на наступным тыдні вы зможаце ацаніць нашы кулінарныя шэдэўры. Найлепшыя кухары, уважлівы персанал, жывая музыка — мы ствараем наш рэстаран з вялікай любоўю і ўвагай да самых дробных дэталяў, каб нашы госці адчувалі сябе ўтульна і камфортна, як дома. Рэстаран знаходзіцца ў самым цэнтры на вуліцы Савецкай — куды вельмі зручна дабрацца з любога месца горада», — гаворыцца ў пакуль адзіным паведамленні на старонцы.

Новы рэстаран быў зарэгістраваны ў Адзіным дзяржрэестры ў верасні 2022 года, цяпер туды актыўна набіраюць афіцыянтаў і кухараў, ёсць шмат вакансій на сайтах для пошуку працы.

На месцы «Казы» раней знаходзіўся культавы брэсцкі грыль-бар «Карова», які адкрыўся ў 2015 годзе. У канцы 2020 года стала вядома, што прыватны прадпрымальнік Павел Вакульчык, стрыечны брат былога старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, набыў «Карову» ў брэсцкага прадпрымальніка Кірылы Борахава.

Грыль-бар «Карова»

Сам Борахаў быў вымушаны з'ехаць за мяжу, бо на радзіме яго чакаў крымінальны пераслед.

Павел Вакульчык перазапусціў бар, які быў на мяжы закрыцця.

«Чалавек не нясе адказнасці за погляды сваіх сваякоў, — тлумачылі тады сітуацыю прадстаўнікі бара. — Калі б гэтая здзелка не адбылася, грыль-бар «Карова» ўжо не існаваў бы, маёмасць была б арыштаваная за даўгі і штрафы ранейшага ўласніка».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
0
даведка/адказаць/
25.12.2022
Человек не несет ответственности за взгляды своих родственников..., а лишь умело пользуется их положением.
25.12.2022
а кто владелец? вакульчик?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031